Аб гэтым кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла на форуме «Белай Русі», прысвечаным выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, паведамляюць Мінск-навіны.
— Член выбарчай камісіі за працу ў дзень выбараў атрымае на рукі, гэта значыць пасля выліку падаткаў, 76 рублёў. Чысты заробак старшыняў участковых камісій за 30 дзён працы складзе 880 рублёў. Каля 1770 рублёў чыстымі прадугледжана на аплату працы старшыні акруговай выбарчай камісіі за 60 дзён працы, - праінфармавала старшыня ЦВК.
Л. Ярмошына назвала гэтыя сумы нядрэннымі, заўважыўшы, што яны параўнальныя з аплатай працы членаў выбарчых камісій у краінах Еўрасаюза. Так, у Літве падчас апошніх парламенцкіх выбараў за працу ў дзень галасавання сябра выбарчай камісіі атрымаў на рукі 40 еўра. Яго беларускі калега атрымае каля 37 еўра па курсе.
-
«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі
-
У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць
-
«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі
Каментары