Помнік Гедыміну ў Лідзе адкрылі пад дзяржаўнымі і нацыянальнымі сцягамі

Фота Паўла Белавуса.
Урачыстае адкрыццё помніка Гедыміну праходзіць у Лідзе ў Дзень горада — 7 верасня. На цырымоніі можна ўбачыць бел-чырвона-белыя сцягі і «Пагоню».
Помнік быў усталяваны ў жніўні.
Скульптары — Сяргей Аганаў і Вольга Нячай.
Пастамент абліцаваны гранітам у колер Лідскага замка. На ім надпіс «Гедымін» і вялікакняскі герб «Калюмны».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары