Здарэнні

У Раcіі за «п'янае» ДТЗ у Мінску вынеслі прысуд збегламу адміністратару «Нардзіна»

Паўтара года «хіміі» і пазбаўленне правоў — такі вырак вынес Баграціёнаўскі раённы суд Калінінградскай вобласці Расіі былому адміністратару сталічнага фітнэс-цэнтра «Нардзін» Вячаславу Карнеяўцу. Яго прызналі вінаватым у «п'яным» ДТЗ, якое ён здзейсніў два гады таму на вуліцы Кальварыйскай у Мінску. Пасля здарэння кіроўца збег і быў абвешчаны ў вышук. Таксіст, у чыю машыну ўрэзалася BMW абвінавачанага, атрымаў цяжкія траўмы, піша Tut.by.

Каля гадзіны ночы 29-гадовы кіроўца BMW 650i xDrive на Кальварыйскай не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп, затым аўто адкінула ў спадарожнае таксі Opel Astra. Кіроўца таксі атрымаў цяжкія траўмы. Пасля ДТЗ кіроўца BMW паспрабаваў збегчы, але быў знойдзены, а затым адпушчаны інспектарам ДАІ.

Як потым стала вядома, за рулём знаходзіўся Вячаслаў Карнеявец, ураджэнец Гомельскай вобласці і грамадзянін Расіі. У Мінску ён працаваў адміністратарам цэнтра «Нардзін».

У момант ДТЗ хлопец быў п'яны — 0,94 праміле алкаголю. Праз некалькі дзён СК распачаў у дачыненні да яго крымінальную справу па ч. 4 арт. 317 (Парушэнне ПДР асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) і ч. 3 арт. 159 (Свядомае пакіданне ў небяспецы) КК Беларусі. Аўтамабіліст да гэтага часу ўжо з'ехаў з краіны і быў аб'яўлены ў вышук.

Крымінальная справа аб ДТЗ трапіла ў суд Баграціёнаўска 30 мая. Пад варту абвінавачанага не бралі, на паседжанні ён прыходзіў са сваім абаронцам - калінінградскім адвакатам Гашкарам Юнусавым. Бок пацярпелага прадстаўляла маці таксіста Дзяніса, Таццяна Іванаўна.

На мінулым тыдні Вячаславу Карнеяўцу вынеслі прысуд: ён прызнаны вінаватым па ч. 2 арт. 264 КК Расіі (у рэдакцыі ад 31.12.2014 гэты кодэкс дзейнічаў на момант здзяйснення ДТЗ, цяпер за гэтае злачынства прадугледжана больш жорсткае пакаранне). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам паўтара года, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Таксама Карнеявец будзе пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на тры гады.

- Пры вынясенні прысуду суд ўлічыў змякчальныя акалічнасці: прызнанне абвінавачаным віны, раскаянне ў зробленым, таксама ён загладзіў віну перад пацярпелым - распіска аб гэтым ад таксіста ў справе ёсць, - паведамілі Tut.by у Баграціёнаўскім раённым судзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі10

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

Лукашэнка прыехаў на «раптоўную» праверку боегатоўнасці Узброеных сіл. Міністра папярэдзілі а 7‑й раніцы15

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі10

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць