Афіша55

На першы ў Беларусі венскі баль прададуць 250 білетаў

З 6 лістапада білеты на «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» у продажы. Купіць іх можа кожны ахвотны, каму ёсць 18 гадоў.

Нагадаем, што «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» адбудзецца 14 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Баль задуманы як дабрачынны: 50% атрыманых сродкаў пойдуць на падтрымку грамадскага аб’яднання «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь», што дапамагае сіротам і дзецям, якія засталіся без бацькоўскага клопату, знайсці сям’ю апекуноў, а тым, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі сацыяльнага сіроцтва, — пераадолець складаныя жыццёвыя абставіны і захаваць родную сям’ю.

Кошт білета на «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» — 250 рублёў. Госці імпрэзы змогуць усю ноч танцаваць на балі пад суправаджэнне Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, паўдзельнічаць у салонных гульнях, паслухаць музычную праграму ў выкананні аркестра Купалаўскага тэатра. Таксама прадугледжаны напоі і фуршэтныя закускі.

Набыць квіткі на «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» можна ў касах тэатра, на сайце kupalauski.by, а таксама ва ўсіх білетных аператараў Беларусі. Пры гэтым тыя, хто купіць іх у касе, атрымаюць у дадатак канверт з праграмай вечара. Зрэшты, зрабіць гэта змогуць і ўладальнікі электронных білетаў, калі загадзя звернуцца ў касы Купалаўскага з раздрукаваным экзэмплярам ці непасрэдна на ўваходзе ў тэатр у дзень балю.

На «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» гасцей чакаюць у строях, якія адпавядаюць зацверджанаму арганізатарамі дрэс-коду. Для дам гэта вечаровая сукенка да падлогі (але не белая — у белым на балі маюць права прысутнічаць толькі дэбютанты); а для мужчын — Black tie.

Збор гасцей пачнецца ўжо ў 20:00, а ўрачыстая цырымонія адкрыцця «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» прызначана на 22:00.

Яшчэ адна магчымасць убачыць падзеі «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» на ўласныя вочы — прамая трансляцыя, якая адбудзецца на платформе VOKA.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце4

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Усе навіны →
Усе навіны

Турчын: Пералік тавараў з рэгуляванымі цэнамі скароцяць3

Украінцы ўзялі ў палон ураджэнца Магілёва і прысудзілі яму 15 гадоў за дзяржаўную здраду10

«Мы будзем адказваць на ўсе ўдары з боку Расіі». Зяленскі адрэагаваў на заяву Крамля пасля перамоў з ЗША3

У Бярозаўскім раёне жанчына набыла праз аўкцыён хату сваёй бабулі3

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі17

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным8

Маршрутка для тых, хто курыць, ці самагонны апарат на колах? У Бабруйску заўважылі незвычайнае аўто1

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным4

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце4

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць