Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»3333

Лепей міліметры ў Еўропу, чым у імперыю

У геапалітычным спаборніцтве за сінявокую рэспубліку Еўрасаюз рыхтуецца зрабіць ход канём. Піша ў сваім блогу Аляксандр Класкоўскі.

У геапалітычным спаборніцтве за Беларусь Еўрасаюз рыхтуецца зрабіць ход канём. Краіну мяркуюць улучыць ва «Усходняе партнёрства». Але — увага: пакуль што толькі мяркуюць!

Некаторыя рэсурсы паспяшаліся абвесціць, што 23 лютага ў Бруселі гэтае пытанне ўжо вырашылі. Насамрэч жа міністры замежных спраў краін ЕС толькі пацвердзілі кандыдацтва Беларусі. Канфігурацыю «Усходняга партнёрства» мусіць замацаваць Рада ЕС найхутчэй што ў сакавіку. Але ўсё ідзе менавіта да гэтага. Іначай бы не прылятаў у Мінск Салана.

Калі адкінуць туманную рыторыку брусельскай дыпламатыі, то дэ-факта ўмова на сёння адна: каб рэжым не наламаў надта вялікіх дроў. У Еўрасаюзе не такія наіўныя, каб не разумець, што тутэйшае начальства толькі імітуе адлігу. Аднак верх бярэ геапалітыка.

Гэта яскрава адлюстравалася ў пытанні аб прызнанні/непрызнанні мяцежных грузінскіх правінцый, якое зноў завастрыў 23 лютага ў Бруселі Карэл Шварцэнберг — міністр замежных спраў Чэхіі, што старшынствуе ў ЕС. Маўляў, калі Мінск прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, то ўдзел Беларусі ва «Ўсходнім партнёрстве» апынецца пад пытаннем.

І гэта завастрэнне цалкам лагічнае, калі згадаць, што ў тую самую праграму ўлучаецца Грузія. Натуральна, што варта толькі Лукашэнку выканаць тое, чаго дамагаецца Какойты, як Тбілісі стане на вушы.

Калі ж глядзець шырэй, то гэта было б анучай па твары і Бруселю, бо менавіта леташняя вайна на Каўказе, страх перад імперскай экспансіяй Расіі і падштурхннулі Еўропу да залагоджвання «беларускага пытання».

Так што ўвесну вельмі імаверны чарговы тур гульняў Мінска ў сапсаваны тэлефон ці кепскую пошту. Мы, маўляў, не супраць разгледзець пытанне, але куды гэта зноў падзеліся паперы ад каўказскіх таварышаў? :)

Між тым новая палітыка ЕС датычна Беларусі раскалола лагер унутраных апанентаў рэжыму.

Так, Брусель сапраўды вядзе гульню, што выклікае пытанні з гледзішча высокай маралі і не мае гарантый на поспех. Зразумела, Мінск хоча ўзяць прагматычныя выгады і адсекчы «пасярэднікаў» (мухі асобна, катлеты асобна :). Маецца на ўвазе выключэнне з дыялогу не толькі жорсткіх палітычных праціўнікаў, але і экспертнай супольнасці, трэцяга сектару. Улада разумее, што абуджэнне беларускага грамадства можа расхістаць палітычную сістэму.

І тут многае залежыць ад тактыкі тых, каго ўмоўна-схематычна называюць прыхільнікамі перамен. Варта, калі хочаце, пераняць трохі прагматызму ва ўлады. Меней раздзімаць гамлетаўскія жарсці, а спрытней выкарыстоўваць акно магчымасцей.

Калі вынесці за дужкі нюансы, улучэнне Беларусі ва «Усходняе партнёрства», хай сабе і вялікім авансам, было б несумненна на карысць краіне. Дэ-факта гэта важны этап уцягвання ў агульнаеўрапейскія працэсы.

Па-першае, і прагматычны складнік: інвестыцыі, тэхналогіі ды ўсё такое — будзе працаваць на апгрэйд краіны. Па-другое, як бы ні старалася начальства аддзяліць мух ад катлет, працэс эрозіі ўсяе сістэмы практычна непазбежны. Абуджэнне ж грамадзянскай супольнасці здольнае каталізаваць гэты працэс.

Ну а Еўропу, канечне, таксама варта церабіць, каб не загульвалася :) Мусіць быць усё ж нейкая дарожная карта, што фіксавала б хоць і стрыманыя, але канкрэтныя ўмовы нармалізацыі дачыненняў з Беларуссю.

Гэта будуць міліметры ў Еўропу, а не ў імперыю.

ЗЫ. 24 лютага еўракамісарка Беніта Ферэра-Вальднер дадаткова завастрыла пытанне аб мяцежных правінцыях. З яе слоў, ЕС разлічвае, што Мінск іх не прызнае, іначай будзе адкат у дачыненнях з Бруселем.

Было нагадана і пра неабходнасць новых крокаў беларускіх улад да дэмакратыі дзеля ўлучэння краіны ва «Усходняе партнёрства». ЕС хоча займець хоць каліва дадатковых аргументаў на карысць станоўчага рашэння ў гэтым пытанні.

І яшчэ інфармацыя: сама Ферэра-Вальднер маецца быць у нас 12—13 сакавіка. Фактычна па выніках яе візіту Брусель і вызначыцца.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь37

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў10

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы3

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь37

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць