Сямашка зрабіў шэраг заяваў наконт вынікаў перамоваў Лукашэнкі і Пуціна
Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, каментуючы вынікі перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, зрабіў шэраг заяваў, паведамляе БелТА.

- На праведзеных 7 снежня ў Сочы перамовах знойдзеныя падыходы да вырашэння пытання кампенсацыі беларускаму боку выдаткаў з-за падатковага манеўру Расіі ў нафтавай сферы.
- Пытанне аб цане паставак расійскага газу ў Беларусь павінна быць узгодненае ў найбліжэйшыя два тыдні.
- Беларускі і расійскі бакі знайшлі вырашэнне пытанняў наконт зняцця наяўных абмежаванняў на пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію.
- Беларусь разлічвае на кампенсацыю ў памеры каля $70 мільёнаў з-за інцыдэнту, звязанага з пастаўкамі забруджанай расійскай нафты.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары