Меркаванні

Заява Рады ГА «БАЖ» з нагоды выкарыстання закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»

дзеля абмежавання свабоды выказвання

Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае пратэст з нагоды працягу выкарыстання закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» для абмежавання свабоды слова.

25 лютага суд Маскоўскага раёна г. Брэста прызнаў № 7–8 часопіса «ARCHE-Пачатак» экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню, тым самым задаволіўшы заяву Упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці. З больш чым 1000 старонак часопіса экстрэмісцкімі УКДБ палічыла 4 фразы. Экспертыза не праводзілася, судовае рашэнне было вынесена на падставе заключэння УКДБ. Слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме і доўжыліся ўсяго гадзіну. У залу суда не дапусцілі нават заснавальніка «ARCHE-Пачатак» Андрэя Дынько. У законную сілу рашэнне пакуль не ўступіла.

Працэс прызнання двух нумароў часопіса экстрэмісцкімі матэрыяламі распачала брэсцкая мытня, якая і перадала часопісы ва УКДБ. Па гэткай жа схеме раней распачыналіся справы аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйнай прадукцыі ў Гродзенскай вобласці. Пасля прыпынення судамі тых спраў напрыканцы мінулага года ўзнікла надзея, што законы аб супрацьдзеянні экстрэмізму і тэрарызму перастануць выкарыстоўвацца для абмежавання распаўсюду інфармацыі ў краіне. Аднак пакуль гэтыя чаканні не спраўдзіліся.

Лічым практыку прымянення законаў аб экстрэмізме і тэрарызме недазваляльным і беспадстаўным умяшаннем дзяржаўных органаў у свабоду выказвання, якая гарантуецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнародна-прававымі абавязкамі нашай дзяржавы. Выказваем занепакоенасць самой наяўнасцю судовых працэсаў па такіх фактах - тым больш ва ўмовах распачатага дыялогу паміж Беларуссю і Еўропай.

Звяртаем ўвагу на яўна пашыральнае тлумачэнне Упраўленнямі КДБ закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і выкарыстанне яго супраць крытычных заўваг і аналітычнай думкі ў краіне. Нагадваем, што часопіс «ARCHE-Пачатак» - адзіны беларускі часопіс, запрошаны ў еўрапейскую сетку інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».

Заклікаем кампетэнтныя дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь забяспечыць захаванне законнасці і выкананне міжнародна-прававых абавязкаў Рэспублікі Беларусь у галіне свабоды слова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго3

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго3

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць