Галоўны рэдактар «Рэха Масквы» Аляксей Венядзіктаў прывёз у падарунак Аляксандру Лукашэнку шахматы, зробленыя ў Беларусі.
«Гэта сапраўды робіцца ў Мінску, і ў мяне стаяць такія ж шахматы дома. Таму я ведаю якасць гэтага прадукта», — сказаў Венядзіктаў.
Як паведамляе Tut.by, шахматы майстра Аляксандра Галаўко выраблены з фарфору, золата і плаціны. Дошка — з карэльскай бярозы. Набор каштуе амаль 7 тысяч еўра.

Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары