Зніклага Міхаэля Якімчыка з Гродна знайшлі. Бацька павёз хлопчыка ў Анапу, піша grodnonews.by.
Як пацвердзіла прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, бацька дзіцяці сам выйшаў на сувязь з Людмілай, мамай хлопчыка. Ён сказаў, што з сынам усё добра і хутка яны разам вернуцца дадому.
Пакуль Міхаэль знаходзіўся з бацькам, паспеў адсвяткаваць дзень нараджэння — 29 снежня яму споўнілася 6 гадоў. Дзіця прызналася, што вельмі сумуе па маме і хоча як мага хутчэй яе ўбачыць.
Нагадаем, Вітольд Якімчык забраў сына з дзіцячага саду 28 кастрычніка 2019 года. З таго часу месцазнаходжанне хлопчыка і яго бацькі было невядома. Па словах маці, з былым мужам яна развялася ў красавіку мінулага года, але, каб не траўмаваць сына, яго зносінам з бацькам не перашкаджала.

Каментары