Навука і тэхналогіі11

Гродзенец стварыў мабільную гульню, якая дапамагае вывучыць беларускую мову

Яўген Сліж з Гродна стварыў бясплатны дадатак Lemantar, з якім можна вучыць беларускую мову. Гульня з’явілася, каб перад школай навучыць чытаць старэйшага сына Сцяпана. Цяпер павучыцца могуць і іншыя дзеці. Цікавай яна будзе і дарослым, якія хочуць падцягнуць беларускую мову ці проста пабавіць час. Дызайн гульні распрацаваў Ілля Кравец з Мінску, піша Hrodna.life.

Дадатак змяшчае шырокі набор словаў з паўсядзённага жыцця: адзенне, ежа, жывёльны і раслінны свет, цела чалавека. Ён дазваляе даведацца значэнне слоў на беларускай мове, а таксама іх напісанне.

— Ідэя гульні ўзнікла летам, за некалькі месяцаў перад тым, як старэйшы сын Сцяпан пайшоў у школу. Натуральна, яна з’явілася з патрэбы навучыць сына чытаць, каб ён трошкі быў ужо падрыхтаваны да школьнага жыцця, — расказвае Яўген пра ідэю гульні.

Логіка гульні простая. Карыстальніку паказваецца слова і чатыры фотаздымкі, адзін з якіх адпавядае дадзенаму слову. Трэба выбраць гэты здымак. Словы сфарміраваны па невялічкіх міні-гульнях. Напрыклад, якія заканчаюцца на «А» ці ў якіх ёсць дзве «О» і гэтак далей.

За колькасць правільных адказаў удзельнік атрымоўвае балы-зорачкі, якія дазваляюць пераходзіць на новы ўзровень. Кожны ўзровень адпавядае пэўнай жывёле і ўтрымлівае невялічкі падарунак — вядомы беларускі выраз, прымаўку ці прыказку. Таксама ёсць магчымасць пагуляць у словы па пэўных тэмах: «Космас», «Дом», «Чалавек» і г.д.

Зараз у гульні 14 узроўняў, але гэта не ўзроўні па складанасці словаў, а больш як індыкатар праходжання гульні ў цэлым.

— Гульня перш за ўсё накіравана на дзетак, якія вучацца ці ўмеюць чытаць. Дарослым яна будзе таксама цікавай ды карыснай, асабліва тым, хто адчувае патрэбу падцягнуць узровень свайго слоўнікавага запасу па беларускай мове. Ды і проста пабавіць час гульня дапаможа, — кажа Яўген.

Некаторыя гродзенцы ўжо пагуляліся з дзецямі ў гульню і ацанілі яе. Вось што яны пішуць у каментарыях на Google Play.

«Добры дапаможнік для дзяцей па беларускай. Маёй дачцэ вельмі спадабалася. Усю навагоднюю ноч з сяброўкай гуляла!»

«Тое, што патрэбна нашым дзеткам, дзякуй за карысную гульню»

«Дзякуй за дадатак па вывучэнні тэматычнай лексікі па-беларуску!»

«Паспрабавала. Мне спадабалася гульня. Карысталася такой для вывучэння польскай мовы. Добра, што зараз ёсць такая гульня на беларускай мове! Паспрабуем з Матвеем»

Усе ацэнкі на Google Play — 5,0.

— Большасць водгукаў была станоўчая, гульня спадабалася дзеткам. Таксама было шмат карысных заўваг па словах і малюнках да іх, ды і памылкі не засталіся без увагі. Водгукі не толькі дазваляюць паляпшаць дадатак, але і дазваляюць зразумець, што праца была зроблена не дарма і надаюць сілаў працаваць далей, — кажа Яўген.

Ён дадае, што дадзеная версія гульні — толькі пачатак. Ёсць планы па паляпшэнні функцыянала і новых магчымасцях.

— З найбліжэйшага — зрабіць магчымасць гуляць без інтэрнэту, а таксама даць магчымасць удзельнікам самастойна дадаваць фотаздымкі да словаў, каб павялічыць колькасць словаў у гульні. Дадатак некамерцыйны і з адкрытым зыходным кодам, таму кожны можа прыняць удзел у яго паляпшэнні ці напаўненні. Планы ёсць яшчэ на некалькі дадаткаў, але з большасці яны накіраваны на іншую аўдыторыю.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся9

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце «Сход неабыякавых»? Ён яшчэ жывы, але тэлеграм-чат у іх ужо скралі6

Пасля атакі БПЛА на нафтасховішча пад Рыбінскам прайшоў мазутны дождж7

Прапагандысты паказалі на некалькі секунд паперку з імёнамі раней вызваленых палітвязняў. Што за людзі ў гэтым спісе?6

Турысты масава адмяняюць броні на адпачынак у Крыме7

Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне 20

У Берліне расійскі апазіцыянер Ілля Яшын стварыў партыю ў выгнанні16

Зяленскі патроліў Пуціна разведданымі пра падзенне рэйтынгу расійскага кіраўніка і рост пратэсных настрояў у РФ4

Беларускі маньяк сядзіць у Расіі і прыдумляе сабе новыя крымінальныя справы, каб не вяртацца ў турму, дзе яго катуюць5

У тэлеграм-акаўнце зніклага Анатоля Котава заўважылі дзіўную актыўнасць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся9

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць