Музыка22

Гурт Vuraj выпусціў новы міні-альбом АЎДЫЯ

Папулярызатары беларускага фальклору, гурт Vuraj, прадстаўляюць новы EP пад назвай Kalyna (Калына). У яго ўвайшлі песні, якія гурт адшукаў падчас веснавой экспедыцыі па Брэсцкай вобласці.

На EP чатыры трэкі, але толькі дзве песні. Cправа ў тым, што акрамя «вурайскіх» варыянтаў, можна паслухаць і аўтэнтычнае выкананне жывымі носьбітамі традыцыі. 

«Гэтым раз мы паставілі перад сабой задачу максімальна захаваць аўтэнтыку твораў — мелодыі, вымаўленне, настрой і нават традыцыйную манеру выканання», — кажа лідар Vuraj Сержук Доўгушаў. 

З гэтай мэтай на запіс адной з песень запрасілі вакалістку полацкага гурту Варган Ганна Лутава, якая заспявала з Сержуком у дуэце. У другой кампазіцыі разам з Вураем гучаць галасы спявачак з народнага калектыву Бабіна Лета.

Акрамя таго, у запісе EP паўдзельнічалі новы басіст Vuraj Піліп Петчанка, вядомы таксама па праэкце Dee Tree, і бубнач Аляксей Максімаў. Запіс праходзіў на менскай студыі Everest. Звядзенне і майстарынг — Павел Сініла. Дызайн вокладкі — Ліза Лянкевіч. Запіс аўтэнтычных выканаўцаў — Арцём Петрашкевіч.

Пра песні

Ой Юр’я, Юр’я

Каляндарную веснавую песню Юр’я запісалі у вёсцы Аранчыцы Пружанскага району. Заспяваў яе калектыў Бабіна Лета, які быў створаны яшчэ ў 80х гадах і па сёння працягвае традыцыю народных спеваў. Кіраўніцы і найстарэйшай удзельніцы гурту Таццяне Піліпаўне Пушко ўжо 84 гады, але спевам гэта не замінае.

Юр’я — гэта старажытнае народнае свята ў гонар святога — заступніка сялянскай жывёлы і нівы. Гэты дзень адзначае пачатак вясны, адраджэнне зямлі. Юр’ю просяць узяць у Бога ключы, каб адчыніць зямлю і распачаць новую пару году. Са святам звязана шмат абрадаў і павер’яў — так, пастухі ў гэты дзень не бралі з сабой нажа, бо вастрыць нож — вастрыць воўку зубы.

Калына 

Заглаўная песня EP «Калына» распавядае пра лёс прыгажуні, якая нядаўна пераехала жыць да мужа. Маладой жонцы цяжка прыходзіцца ў новай сям’і — свякроў яе неўзлюбіла і абгаворвае. Гэта папулярны сюжэт беларускіх вясельных песень: нялёгка бывае дзеўчынам пакідаць бацькоўскі дом і шукаць новай долі ў сям’і мужа.

Песня паходзіць з Палесся, з Драгічынскага району. Запісалі яе ў вёсцы Волька ў выкананні сямейнага дуэту Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі. Дуэт выконвае старадаўнія «колішнія» песні, працягваючы палескую традыцыю. Акрамя таго, музыкі займаюцца ткацтвам ды рамёствамі.

Пра гурт Vuraj

Vuraj (Ву-рай) эксперыментуе з фальклорам і займаецца захаваннем традыцыйнай песеннай спадчыны Беларусі. Музыкі збіраюць народныя спевы ў экспедыцыях па краіне і надаюць ім новае сучаснае гучанне ў студыі. У выніку нараджаюцца творы на мяжы розных стыляў ад року да класікі, але захоўваюцца аўтэнтычныя мелодыі, тэксты, дыялекты.

Гурт выпусціў шэраг EP і сінглаў, а таксама 4 альбомы, апошні з якіх музыкі запісалі ў Варашве з прадзюсерам, які мае некалькі намінацый на Грэмі.

Уладальнікі прэміі «Героі году» ад парталу tuzin.fm за ўнёсак у беларускую музыку. Лепшы фольк-альбом па версіі experty.by. Удзельнікі міжнародных фестываляў.

Спасылкі і больш інфармацыі пра гурт:

Каментары2

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць