Здарэнні1919

На камбінаце ў Гарадзеі абмяркоўваюць: з самалёта, які развярнулі над Польшчай, знялі іх дырэктара

Тое, што дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч затрыманы, жыхары пасёлка Гарадзея абмяркоўваюць каля крамы: «Талковы мужык, падняў завод, пры ім людзі сталі жыць». Па словах мясцовых, у суботу на камбінаце быў ператрус, кабінет кіраўніка нібыта апячатаны. Крыніца Tut.by кажа, што менавіта дырэктара камбіната здымалі з таго самага самалёта, які развярнулі над Польшчай і вярнулі ў Беларусь. Але афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне Крыштаповіча няма.

Міхаіл Крыштаповіч. Фотаздымак: ctv.by.

— Сёння выхадны дзень, камбінат стаіць. Прыходзьце ў панядзелак, — кажуць на цэнтральнай прахадной Гарадзейскага камбіната. Усе пытанні аб магчымым затрыманні кіраўніка Міхаіла Крыштаповіча тут абрываюць: «Мы гэтага не ведаем, ён у адпачынку».

Гарадзея — гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне, тут жыве крыху больш за 4 тысячы чалавек, і многія мясцовыя жыхары працуюць на цукровым заводзе. Хоць навіны ў Гарадзеі разлятаюцца хутка, некаторыя ледзь не адразу ўцякаюць, пачуўшы пытанне пра Міхаіла Васільевіча.

— Абы праца была і плацілі, не ў курсе ўсяго, мне гэта не трэба, — кажа жанчына, якую мы сустракаем недалёка ад завода.

Паводле інфармацыі крыніцы TUT.BY, якая знаёмая з роднымі дырэктара, Міхаіл Крыштаповіч знаходзіўся на борце таго самага самалёта Мінск-Мюнхен, які развярнулі над Уроцлавам і пасадзілі ў Гродне. Менавіта ён і быў зняты з рэйса. Пра гэта кажуць і крыніцы pressball.by. Гэта ж пацвярджае адзін з супрацоўнікаў цукровага камбіната.

— Учора даведаліся, што Крыштаповіча знялі з самалёта. Учора ж прыязджалі завод трэслі, ператрус быў, яго кабінет нібыта апячаталі, — пакуль мужчына распавядае, каля яго спыняюцца жанчыны і далучаюцца да размовы:

— Людзям абы паляпаць! Дай толькі пагаварыць. Крыштаповіч падняў завод. Можа, ён і жыў (маецца на ўвазе добра — Заўвага TUT.BY), так і людзі пры ім жылі. Гэта талковы кіраўнік, добры мужык. Ніхто не ведае, што там нарабiлася.

63-гадовы Міхаіл Крыштаповіч узначальвае цукровы камбінат больш за 20 гадоў, усе нашы суразмоўцы гавораць пра яго як пра талковага дырэктара.

— Мы ў спісе лідараў па прадпрыемствах ў СНД па рэалізацыі прадуктаў, пры ім пачалася рэканструкцыя завода, — адзначаюць жыхары Гарадзеі. — Яшчэ завод моцна падтрымлівае мясцовы футбольны клуб.

— У чацвер Крыштаповіч быў на працы, я яго бачыў, а ў пятніцу паляцеў у адпачынак, — кажа мужчына, які працуе на цукровым заводзе.

Міхаіл Васільевіч разам з жонкай жывуць у двухпавярховым доме ў Нясвіжы на ціхай вуліцы ля возера. Праз дарогу ад яго — дом пляменніка. Калі мы пад'ехалі, каля катэджа стаяла засмучаная жанчына і нешта расказвала іншым жанчынам. Пачуўшы наша пытанне, яна адмовілася ад каментароў і знікла ў двары дома Міхаіла Крыштаповіча.

МУС, КДБ, Памежкамітэт пакуль што не пракаментавалі інцыдэнт з самалётам, у СК не могуць «ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю».

Нагадаем, 24 студзеня, самалёт «Белавія», які ляцеў па маршруце Мінск — Мюнхен, развярнулі на падлёце да Уроцлава і пасадзілі ў Гродне.

Як паведамляюць пасажыры гэтага рэйса, з борта знялі ад 6 да 8 чалавек.

Пасля рэйс працягнуў рух без іх.

Каментары19

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць