Інтэрнэт і СМІ55

Іван Эйсмант: Новы інфармацыйны тэлеканал плануецца запусціць ў 2021 годзе

Анансаваны новы інфармацыйны тэлеканал можа з'явіцца ў Беларусі ў 2021 г., заявіў сёння старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у праграме «Актуальны мікрафон» Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, піша БЕЛТА.

«У мяне журналісты спыталі: што гэта будзе за канал? Я сказаў: напрыклад, Euronews ці BBC. Усе напісалі, што мы збіраемся BBC стварыць у Беларусі, — сказаў Іван Эйсмант. — Мы збіраемся стварыць беларускі інфармацыйны канал, раўняючыся на тыя патрэбы, тыя магчымасці, якія ў нас ёсць. Ужо распрацавана канцэпцыя. Гэтае пытанне досыць падрабязна прапрацоўваецца. Думаю, што ў наступным годзе мы з задавальненнем паглядзім гэты канал».

Паводле слоў Івана Эйсманта, канал будзе працаваць ад самай раніцы да позняга вечара.

«Хутчэй за ўсё, будзе мець блокавую сістэму, калі ёсць касцяк, які паўтараецца з гадзінным крокам, але ўвесь час абнаўляецца, дадаецца нейкая новая інфармацыя, — адзначыў старшыня Белтэлерадыёкампаніі. — Гэта будзе пляцоўка для інтэрв'ю, відэаблогаў, аўтарскіх перадач, рубрык. Відавочна, што зараз не хапае інфармацыі для абмеркавання, розных меркаванняў, проста тэлевізійных плошчаў. Тое, што мы падаем у эфіры «Беларусь 1», — каля дзясятка выпускаў навін у дзень. Гэтага відавочна недастаткова. Нашмат больш інфармацыі вакол нас — і ў краіне, і ў свеце. І нам бы хацелася яе данесці да гледачоў».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»18

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Усе навіны →
Усе навіны

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар57

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

«Моцны хлапок і выбух». На гродзенскай трасе загарэлася фура1

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»18

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць