На захадзе Швейцарыі ў кантоне Во зафіксавалі першую смерць з-за каранавіруса. Пра гэта паведамляе Федэральная служба аховы здароўя краіны.
Па звестках ведамства, памерла 74-гадовая жанчына, заражаная каранавірусам. Яе шпіталізавалі 3 сакавіка, і ў ноч на 5 сакавіка яна памерла.
The Local перадае, што, паводле даных, атрыманых ад уладаў усіх кантонаў на 5 сакавіка, каранавірусам у Швейцарыі заражаныя 89 чалавек.
Аб першым выпадку каранавіруса ў Швейцарыі стала вядома 25 лютага, захварэў 70-гадовы мужчына, які раней адпачываў у Італіі, недалёка ад Мілана.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары