17 сакавіка ў адной з кватэр у Бабруйску знойдзены целы 44-гадовага мужчыны і 40-гадовай жанчыны. Смерць наступіла ад атручэння асабліва небяспечным наркатычным сродкам — метадонам. Мужчына і жанчына стаялі на ўліку ў наркалагічным дыспансеры як асобы, якія пакутуюць на нарказалежнасць. Пра гэта паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
У гэты ж дзень паступіла паведамленне пра смерць 28-гадовага жыхара Бабруйска, цела якога знойдзена па месцы яго жыхарства. Па папярэдніх даных, смерць мужчыны таксама наступіла ад атручэння метадонам.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю

Каментары