Эканоміка1717

Эканаміст: Падзенне эканомікі Беларусі сёлета можа скласці ад 3,5% да 18%. Магчымы нават дэфолт

Найлепшы эканамічны сцэнар 2020 года: рэцэсія 3,5% з элементамі фінансавай і цэнавай стабільнасці. Найгоршы сцэнар: маштабны і зацяжны спад, які можа дасягнуць 18%, піша thinktanks.by.

«На сёння ўсе фактары кароткатэрміновай эканамічнай дынамікі спрыяюць зніжэнню ВУП. Пэўны імпульс эканамічнай актыўнасці дае адсутнасць каранцінных мер», — паведаміў старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Дзмітрый Крук.

У той жа час сярод імпульсаў запаволення шэраг вельмі істотных працэсаў. Гэта правал знешняга попыту, нафтавы шок, стыхійны каранцін, зніжэнне попыту на працу, адсутнасць стымулюючых мер, татальная нявызначанасць, рэінкарнацыя праблемы дрэнных даўгоў.

Па словах Дзмітрыя Крука, у залежнасці ад таго, якім будзе шок для глабальнай эканомікі і як будзе праходзіць аднаўленне, існуе вялікая варыятыўнасць сцэнарыяў.

На думку эканаміста, найлепшы варыянт для Беларусі пры добрай эканамічнай палітыцы нашай краіны — спад 3,5% ВУП.

«Калі ўсё пойдзе па самым дрэнным сцэнары, плюс нашы ўлады будуць вымушаныя аб'явіць каранцін, то гэты спад ВУП можа быць больш маштабным», — адзначыў Дзмітрый Крук. Паводле яго слоў, гэтае падзенне можа скласці да 18% ВУП.

«Вілка сцэнарыяў сёння для Беларусі не проста шырокая, яна незвычайна шырокая. Рэцэсія 3,5% на сёння — гэта найлепшае, што можа адбыцца з рэалістычных сцэнараў», — падкрэсліў Дзмітрый Крук.

Ён прызнаў, што ў гэтым разе інфляцыя выйдзе за 5-працэнтны дыяпазон, але, можа быць, застанецца нават адназначнай.

Імавернасць такога сцэнара будзе залежаць як ад знешніх перадумоў, так і ад дзеянняў беларускіх уладаў.

Найгоршы сцэнар, па словах эканаміста, можа быць выкліканы неадэкватнымі палітычнымі захадамі і дрэннай сітуацыяй у глабальнай эканоміцы.

«Гэта — маштабны зацяжны спад ВУП, які суправаджаецца фінансавымі катаклізмамі, то-бок паскарэннем інфляцыі. І канцавым пунктам. Калі мы пойдзем па такім шляху, на жаль, я гэта дапускаю, досыць хутка, але не ў гэтым годзе, мы можам прыйсці да сітуацыі суверэннага дэфолту», — паведаміў Дзмітрый Крук.

Каментары17

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае1

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць