Нерухомасць44

Дача з дастаўкай на дом: мінчукам, у якіх няма загараднага ўчастка, прапануюць правесці выхадныя ў садзе ў сябе ў кватэры

Кампактны, «кватэрнага» памеру дачны сад Somersby — з травой і дрэвам — можна бясплатна замовіць на спецыяльным сайце. Дачную атмасферу дома створаць фікус, які нагадвае невялікую яблыню, штучны газон, палівачка, некалькі кілаграм свежых яблыкаў і сідр. Гэтыя выхадныя — апошняя магчымасць абзавесціся «зялёным кутком» у сябе на балконе: прыём заявак на дастаўку скончыцца 24 мая.

У панядзелак арганізатары падзяліліся навіной аб запуску паслугі для жыхароў сталіцы, якія не маюць загараднага дома. Гэтыя выхадныя, 23 і 24 мая, — апошняя магчымасць у ахвотных пакінуць заяўку на сайце.

Набор дазволіць вам выбрацца на выхадных «на прыроду», не пакідаючы кватэру. Такія «сады для дома» разам з прыемным дадаткам, сідрам Somersby, даставяць 10 пераможцам, якіх абярэ журы праекта.

— Сёння лецішча — гэта даступны многім спосаб выбрацца з дакучлівага мегаполіса і адпачыць на прыродзе. Для кагосьці яно стане месцам правядзення адпачынку і летніх выхадных. Але, на жаль, не ва ўсіх мінчан ёсць магчымасць змяніць абстаноўку і выбрацца за горад. «Дача з дастаўкай на дом» створана, каб паказаць, што, нават не выходзячы з кватэры, можна выбрацца на прыроду і адпачыць. А яблычны сідр Somersby дапоўніць гэтыя выдатныя моманты, — адзначае Аляксандра Грыбанава, вядучы спецыяліст па карпаратыўных адносінах «Аліварыі».

Прыём заявак працягнецца да 24 мая, а ўжо 25 мая арганізатары падвядуць вынікі конкурсу і праінфармуюць удзельнікаў, якім дастанецца адзін з 10 прызоў.

Каб атрымаць магчымасць разбіць у сябе ў кватэры зялёны сад, неабходна запоўніць заяўку на сайце somersbygarden.by, пазначыць імя, узрост, кантактныя даныя, а таксама расказаць, як вы ўяўляеце свой ідэальны дзень на дачы. Аўтарам 10 самых яркіх гісторый арганізатары даставяць заслужаныя наборы для стварэння саду дома. Падрабязныя правілы ўдзелу чытайце тут.

Праект «Дача з дастаўкай на дом» прымеркаваны да запуску кампаніяй «Аліварыя» новага сідру Somersby. На беларускім рынку напой будзе прадстаўлены адразу ў двух смаках: Somersby Apple і Somersby Blackberry. Somersby Apple — флагманскі яблычны сідр, што валодае збалансаваным смакам, у якім спалучаецца прыемная пеністая слодыч і фруктовая кіслінка. Somersby Blackberry — адзін з самых папулярных смакаў у лінейцы Somersby — фруктовы сідр з натуральным мяккім смакам ажынаў і лёгкай кіслінкай пасля ўжывання. 

Памятайце, што празмернае ўжыванне сідру шкодзіць здароўю.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўная беларуская пляцоўка Беластока пад пагрозай закрыцця і просіць дапамогі8

«Прыкінь, сістэма!». Мужу Насці Туман у Беларусі за перавышэнне хуткасці заблакавалі арэндную машыну7

У клубным доме на Язмінавай прадаюць выдатную чатырохпакаёўку

Беларускую доктарку звольнілі з працы ў Вялікабрытаніі. Яна не разумела звычку брытанцаў абмяркоўваць з ёй надвор’е24

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе4

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць