Культура22

Хадановіч прапанаваў яшчэ адзін варыянт перакладу песні «Муры»

Дзесяць год таму перад выбарамі-2010 пераклаў «Муры» з польскай вэрсіі Яцака Качмарскага. Сёньня вяртаюся да вытокаў — вось вам каталанскі «Слуп» (L'Estaca) Луіса Льяка, легендарная песьня, зь якой пачаліся ўсе «Разбуры турмы муры». Па-каталанску «эстака» сугучна са словам «эстат» — «дзяржава», чытай — «рэжым Франка», так што зразумела, які слуп трэба зваліць. Засьпяваў, як змог. Спадзяюся, профі неўзабаве зробяць лепей. Хутка рухне!

Дзед мне казаў на парозе,
покуль чакалі сьвятла,
а ля слупа пры дарозе
сумна жывёла раўла:
«Слуп, як нашая доля,
так прывязаны і мы.
Звалім яго, каб ніколі
болей ня ведаць турмы!

Давай наляжам дружна ўсе!
Ён не ўстаіць, яго трасе.
Ён хутка рухне, рухне, рухне,
бо струхлеў, прагніў, прасеў.
Хістай мацней ганебны слуп!
Ён вораг волі і сьвятлу.
Ён хутка рухне, рухне, рухне,
і дабро дасьць рады злу!

Вёсны мінаюць і зімы,
рукі падзерліся ў кроў,
а слуп у сэрцы радзімы
магутнейшы ад муроў.
Я ведаю, ён прагнілы,
ды ўбіты глыбока ў душу
і я, губляючы сілы,
у песьні падмогі прашу.

Давай наляжам дружна ўсе!
Ён не ўстаіць, яго трасе.
Ён хутка рухне, рухне, рухне,
бо струхлеў, прагніў, прасеў.
Хістай мацней ганебны слуп!
Ён вораг волі і сьвятлу.
Ён хутка рухне, рухне, рухне,
і дабро дасьць рады злу!

Дзед не сьпяе ўжо нічога,
зьнесьлі злыя вятры
ў вырай майго старога,
і я ўсё болей стары.
Ды каб маладыя пачулі,
стаю на парозе й пяю
апошнюю песьню дзядулі,
як першую песьню сваю.

Давай наляжам дружна ўсе!
Ён не ўстаіць, яго трасе.
Ён хутка рухне, рухне, рухне,
бо струхлеў, прагніў, прасеў.
Хістай мацней ганебны слуп!
Ён вораг волі і сьвятлу.
Ён хутка рухне, рухне, рухне,
і дабро дасьць рады злу!

Шчыры дзякуй, дарагая Zhenia Yakubovich, што дапамагала мне разьбірацца з каталанскім арыгіналам. Да мяне гэту песьню перакладалі Сяржук Сокалаў-Воюш і Макс Шчур, кожны пераклад па-свойму добры, даю на іх спасылкі ў камэнтарах.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць