Улада3434

Качанава: Лукашэнка пачуў меркаванне працоўных калектываў і даручыў разабрацца па ўсіх фактах затрыманняў

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава звярнулася да беларусаў. Яна заявіла, што Лукашэнка пачуў меркаванне працоўных і даручыў разабрацца па ўсіх фактах затрыманняў. У вячэрнім эфіры тэлеканала «Беларусь 1» яна заявіла, што народ зрабіў свой выбар на выбарах прэзідэнта, і трэба спыніць самазнішчэнне, паведамляе Tut.by.

«Дарагія беларусы! Менш за тыдзень таму адбыліся выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Народ зрабіў свой выбар. Але ўсё, што пачало адбывацца далей — з'яўляецца беспрэцэдэнтнай спробай разбурыць тое, чым мы заўсёды ганарыліся, — наша мірнае жыццё, - і падзяліць грамадства. У нас не павінна быць канфрантацыі.

Прэзідэнт пачуў меркаванне працоўных калектываў і даручыў разабрацца па ўсіх фактах затрыманняў, якія адбыліся ў апошнія дні.

Зараз ідзе інтэнсіўная праца ў гэтым кірунку, ужо на вечар сённяшняга дня выпушчаныя больш за тысячу чалавек пад абавязацельства аб няўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, а непаўналетнія — перададзены пад распіску бацькам.

Відавочна, што ўсім нам не патрэбна бойка, не патрэбна вайна. Мінск заўсёды быў ціхім і спакойным. Давайце спынім самазнішчэнне. Мы не павінны разбураць уласнымі рукамі ўсё, што стварылі за гады незалежнасці нашай краіны. Нам трэба захаваць мір і спакой для нас і нашых дзяцей.

Ад імя дэпутацкага корпуса Беларусі я заклікаю ўсіх спыніцца. Будзем разумнымі», — заявіла кіраўнік Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Нагадаем, з дня выбараў у Беларусі ідуць акцыі пратэстаў, якія перыядычна перарастаюць у сутычкі з сілавікамі. З 9 жніўня былі затрыманыя больш за 6,7 тысячы чалавек. Некаторых ужо сталі адпускаць: мінулай ноччу з ЦІП на Акрэсціна адпусцілі больш за 100 чалавек, пачынаюць выпускаць людзей з ІЧУ ў Жодзіна. Мяркуючы па ўсім, вызваляць сталі тых, у каго скончыліся 72 гадзіны з моманту затрымання — у гэтым выпадку, калі не было суда, іх павінны адпусціць.

13 жніўня на акцыі салідарнасці сталі выходзіць супрацоўнікі буйных прадпрыемстваў.

Каментары34

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць