Грамадства

Стоп-фэйк. Трохі прыкладаў і парад

У інтэрнэце цяпер распаўсюджваецца шмат фэйкаў з мэтай унясення хаосу і дэзарыентацыі. Так, падчас учарашняй прэс-канферэнцыі Каардынацыйнай рады быў запушчаны фэйк, што ў будынак увайшоў АМАП — гэты ўкід, напэўна, павінен быць застрашыць удзельнікаў прэс-канферэнцыі.

Распаўсюджваюцца шматлікія паведамленні, што дзясяткі трупаў вязняў Акрэсціна спаленыя ў крэматорыі Паўночных могілак, што сапраўдная колькасць забітых — нашмат большая. Гэтая інфармацыя не знайшла пацвярджэння.

Шматлікія паведамленні, асабліва ўкраінскіх рэсурсаў, пра рух калон расійскіх войскаў да мяжы Беларусі і пасадку расійскіх самалётаў не знайшлі пацвярджэння.

Аляксандр Лукашэнка ўчора граміў «праграму» апазіцыі, якой насамрэч не існуе і якая не мае ніякіх адносін да рэальных патрабаванняў Ціханоўскай і стачкамаў.

Сёння ўначы ў СМІ разаслалі сфальсіфікаваны дакумент ад імя Дэпартамента фінансавых расследаванняў — у якім указвалася спасылка на неіснуючы закон.

Такіх фактаў шмат.

Фэйкі можа запускаць адзін з бакоў канфлікту, а таксама замежныя сілы для застрашвання, раздзімання эмоцый ці сеяння хаосу.

Вельмі важна ў гэты перыяд карыстацца толькі праверанымі крыніцамі інфармацыі. На сёння гэта перадусім тэлеграм-каналы надзейных СМІ — @nashaniva, @tutby_official, @radiosvaboda, a таксама іншыя тэлеграм-каналы, якім вы давяраеце. СМІ правяраюць інфармацыю, адсейваюць фэйкі і за гэтыя бурныя 10 дзён дапусцілі мінімум памылак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай4

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?7

У Беларусі з'явяцца тэрміналы для самастойнага атрымання электроннага лічбавага подпісу3

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў2

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць