Культура

Стваральніку Чабурашкі Леаніду Шварцману — 100-гадоў. Менавіта ён увекавечыў Мінск у «Кракадзіле Гене»

Мультыплікатар, ураджэнец Беларусі Леанід Шварцман адзначае сёння стагоддзе.

Леанід Шварцман нарадзіўся 30 жніўня 1920 года ў Мінску на вуліцы Ракаўскай, у сям'і размаўлялі на ідыш. Скончыў мастацкую школу ў Мінску.

«Потым у Ленінград пераехаў, дзе вучыўся ў школе Акадэміі мастацтваў, а каб выжыць, уладкаваўся на Кіраўскі завод. Падчас блакады там працаваў токарам. У 1941-м нас эвакуіравалі ў Чэлябінск. Токарам працаваў усю вайну», — распавядаў пра сябе Леанід Шварцман.

Пасля вайны паступіў у ВГІК, працаваў на студыі «Саюзмультфільм». Многія мультфільмы, створаныя пры яго ўдзеле, сталі класічнымі. Сярод іх — «Снежная каралева», «Залатая Антылопа», «Кракадзіл Гена», «Кацяня па імеі Гаў», «38 папугаяў», «Пунсовая кветка».

Менавіта Леанід Шварцман стварыў вобраз Чабурашкі і іншых герояў мульціка, а таксама прамаляваў экстэр'еры ў ім.

Калі прыгледзецца, то дамкі ў «Кракадзіле Гене» нагадаюць Нямігу, Верхні горад і Ракаўскае прадмесце.

«Я не думаў пра Мінск, калі маляваў мульцікі і будынкі, на фоне якіх адбываюцца прыгоды Чабурашкі і Кракадзіла Гены, — пісаў мастак. — Мінск з'явіўся ў мультфільмах сам, па ўласнай волі, з маёй памяці». Шварцман таксама напісаў серыю карцін: «Стары Мінск. Успаміны дзяцінства».

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома11

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ6

У лукашэнкаўскага «Пула первого» скралі юзернейм тэлеграм-канала. Цяпер там эротыка17

Назвалі 20 найлепшых авіякампаній свету. Еўрапейскіх з іх толькі шэсць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома11

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць