Усяго патроху44

Юрыю Туронку - 80 гадоў

Будучы знакаміты гісторык нарадзіўся 26 красавіка 1929 г. у Дукштах. І шмат гадоў адпрацаваў экспертам міжнароднага хімічнага рынку.

Знакамітаму беларускаму гісторыку 26 красавіка спаўняецца 80 гадоў.

Юры Туронак нарадзіўся ў 1929 г. у Дукштах (сёння гэта Літоўская Рэспубліка). У Дукштах працаваў ягоны бацька, вядомы дзеяч заходнебеларускага руху лекар Браніслаў Туронак.

Пры канцы Другой сусветнай вайны маці Ю. Туронка – муж заўчасна памёр у 1938 г. – вырашыла вярнуцца на радзіму бацькоў, на Беласточчыну. А ў 1945 г. потым, як вядома, Сталін аддаў Беласточчыну ПНР.

Так Юры Туронак і апынуўся ў Польшчы.

У Варшаве ён скончыў Галоўную школу планавання і статыстыкі.

Працаваў у Польскай замежнагандлёвай палаце, даследаваў кан’юнктуру міжнароднага хімічнага рынку, нават працаваў у Еўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэневе.
Паралельна браў актыўны ўдзел у беларускім руху ў Польшчы, узначальваў грамадска-культурнае таварыства.

Ад пачатку 1960-х Юры Туронак захапіўся гістарычнымі даследаваннямі:
вывучэннем нацыянальнага руху пачатку ХХ ст., беларуска-польскіх дачыненняў у ХХ ст., гісторыі рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.

У 1986 г. у Варшаве абараніў доктарскую дысертацыю «Беларусь пад нямецкай акупацыяй». У 1993 г. кніга выйшла па-беларуску ды зрабілася бестселерам.

У 2007 г. яна вытрамала другое выданне, з праўкамі ды ўдакладненнямі аўтара.

Юры Туронак таксама аўтар такіх кніг, як «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі» (1992, 2007). Дарэчы Іваноўскі таксама быў выдатным хімікам.

У 2006 г. ягоныя ранейшыя працы былі перадрукаваныя ў зборніку пад агульнай назвай «Мадэрная гісторыя Беларусі».

«Наша Ніва» віншуе Юрыя Браніслававіча з днём народзінаў ды зычыць моцнага здароўя, а таксама чакае новых працаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны6

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю15

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны6

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць