Грамадства

Новым паслом ЗША можа стаць жанчына

Прыём з нагоды Дня Незалежнасьці ЗША 4 ліпеня быў разьвітальным для пасла Джорджа Крола. Амэрыканскі пасол выступіў на ім з прамовай на беларускай мове. Ён гэтак расхваляваўся пад канец выступу, што голас яго затрымцеў і ён ледзь стрымліваў сьлёзы.

Прыём з нагоды Дня Незалежнасьці ЗША 4 ліпеня быў разьвітальным для пасла Джорджа Крола. Амэрыканскі пасол выступіў на ім з прамовай на беларускай мове. Ён гэтак расхваляваўся пад канец выступу, што голас яго затрымцеў і ён ледзь стрымліваў сьлёзы. «Беларусь будзе з мною», – прызнаўся ён. «За нашу і вашу свабоду!» – прачытаваў ён словы Тадэвуша Касьцюшкі, героя вайны за незалежнасьць Злучаных Штатаў. – Няхай жывуць ЗША і няхай жыве Беларусь!» – скончыў ён.

Пасьля гэтага прагучалі гімны – беларускі «Магутны Божа» і амэрыканскі.

Гэты была другая дыпляматычная місія сп.Крола ў Беларусі і першая ў кар’еры ў якасьці пасла. Адносіны Беларусі і ЗША былі ня кепскімі, а вельмі кепскімі ўсе гады паслоўства Дж.Крола. Беларусь актыўна ўдзельнічала ў антыамэрыканскім інтэрнацыянале, а амэрыканскі кангрэс прыняў Акт пра дэмакратыю ў Беларусі. Невядома, ці будзе калі ў кар’еры Дж.Крола больш складаная, як у Менску, місія. «Беларусь павінна вярнуцца ў мэйнстрым эўрапейскай гісторыі», – так ён сфармуляваў сваё бачаньне задачы ў адным з выступаў. Калі ў 2003 годзе Беларусь займала ці не апошні радок сярод прыярытэтаў амэрыканскай дыпляматыі, дык у 2006 годзе ўвага да яе значна вырасла. У гэтым немалая заслуга вытрыманага і цярплівага амбасадара.

Сымпатыі беларускага бамонду ён заваяваў сваёй мілагучнай беларускай мовай і непадробнай любоўю да нашай культуры. Ён ня толькі загаварыў па-беларуску сам, але і беларусізаваў жыцьцё амбасады. Маючы мала магчымасьцяў камунікацыі з афіцыйнымі ўладамі, ён не прапускаў ніводнай нагоды для кантакту з простымі беларусамі. Ён не мінаў ніводнай кніжнай навінкі і быў асабіста знаёмы з усімі беларускімі рокерамі. Карацей, поўная процілегласьць тыповаму лукашэнкаўскаму чыноўніку.

Паводле інфармацыі «НН», новым амбасадарам ЗША ў нашай краіне можа стаць стаць дыпляматка з досьведам працы ў Менску пры паслу Майклу Козаку, які вылучаўся жорсткім стаўленьнем да лукашэнкаўскай адміністрацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы13

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску зноў працуе

Майстра па дрэве і шматдзетнага бацьку з Бабруйска асудзілі за рэабілітацыю нацызму7

Паветраны шар з трыма жанчынамі ў Польшчы зачапіўся за шматпавярховы дом2

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць