Грамадства99

Лінгвістычны пакараў выкладчыка, які паказваў непрыстойныя жэсты студэнтам. Але ён застанецца выкладаць

Дацэнта МДЛУ Валерыя Пішчыкава, які праславіўся 26 кастрычніка тым, што паказваў студэнтам непрыстойныя жэсты і штурхнуў аднаго з іх, пакаралі, піша Еўрарадыё.

— З выкладчыкам была праведзеная тлумачальная гутарка аб недапушчальнасці такіх паводзінаў, з чым ён пагадзіўся і прызнаў, што не меў рацыі, ён таксама прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці,— заявілі ў рэктараце ўніверсітэта.

Пры гэтым адміністрацыя МДЛУ ўпэўненая, што выкладчыка справакавала «адкрытыя агрэсіўныя паводзіны студэнтаў-пратэстоўцаў».

— Студэнты дапускалі нецэнзурныя выкрыкі і абразы ў адрас выкладчыка (ёсць відэазапіс), а ён не змог стрымаць эмоцый і не паддацца на правакацыю. Мы лічым такія паводзіны непрымальнымі з абодвух бакоў. І яны займеюць прадугледжаныя законам дысцыплінарныя наступствы, — дадалі ў МДЛУ.

Паводле версіі аднаго з удзельнікаў канфлікту з Віталём Пішчыкавым, усё пачалося з таго, што дацэнт называў пратэстоўцаў «паліцаямі», а пазней спрабаваў перакрываць дарогу і штурхнуў студэнта.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою15

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой1

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою15

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць