Спорт

Аляксандр Глеб заваяваў Кубак Іспаніі

Учора «Барса» разграміла «Атлетык» з Більбао з лікам 4:1.

Фінальны матч на Кубак Іспаніі прайшоў у Валенсіі на стадыёне «Месталья». «Барселона» разграміла «Атлетык» (Більбао) з лікам 4:1.

Баскі першымі адкрылі лік (Тарэра, 8), але на 31‑й хвіліне Яя Турэ зраўняў лік, а цягам дзевяці хвілін другога тайму ў вароты «Атлетыка» уляцелі тры мячы (Ліянель Мессі, 55, Боян Кркіч, 59, Хаві, 64).

«Барселона» заваявала Кубак Іспаніі ў 24‑ты раз (апошні раз у 1998 г.).

Беларускі паўабаронца «Барсы» Аляксандр Глеб выйшаў на поле на 84‑й хвіліне, замяніўшы Кркіча.

Дарэчы, беларус браў удзел у васьмі з дзевяці матчаў «Барсы» на Кубак Іспаніі. Прычым у сямі выйшаў у стартавым складзе, і толькі ўчора на замену. У адрозненні ад матчаў чэмпіянату Іспаніі, дзе беларус згуляў 45,7% гульняў (16 з 35).

***

У наступным туры, 36‑м туры, каталонскі клуб можа дэ‑юрэ заваяваць 19‑ты тытул чэмпіёна краіны. Для гэтага трэба або перамагчы ў гасцях «Мальёрку», або каб мадрыдскі «Рэал» не выйграў у гасцях у «Вільярэала». «Барса» ў мінулым туры акурат згуляла з «Вільярэалам» унічыю — 3:3.

***

Учора з'явілася інфармацыя, што Аляксандр Глеб, які так і не стаў гульцом асноўнага складу «Барсы», трапіў у сферу інтарэсаў міланскага «Інтэра».

Каментары

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі24

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго17

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба27

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК7

«Масоўка — гэта мяса». Беларус распавёў пра працу ў масоўцы ў кіно1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць