Улада

Лукашэнка: Незнаёмаму прэзідэнту такую Канстытуцыю аддаваць нельга. Будзе бяда

БелТА

Пра гэта ён заявіў падчас наведвання 6-й бальніцы, піша БелТА.

«Дзякуй богу, што ў нас існуе вертыкаль улады. І вы, напэўна, заўважылі, што асноўны ўдар нашых пратэстуноў наносіцца па прэзідэнце і вертыкалі ўлады. Давай, дэмакратыя, усе павінны абірацца… Мы гэта праходзілі ў перыяд Гарбачова, — нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

— Мы ж абіралі ўсіх — кіраўнікоў прадпрыемстваў, дырэктараў. Ну што, давыбіраліся? І краіну страцілі, і Саюз разваліўся. Нам гэтую падлянку хочуць падкінуць цяпер».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што выступае за ўнясенне паправак у Канстытуцыю і перакананы ў неабходнасці скарэктаваць паўнамоцтвы прэзідэнта.

«Я прыхільнік новай Канстытуцыі. Не таму, што дэмакратыю нейкую трэба. Не ў дэмакратыі справа, — сказаў ён. — Мяне што ў гэтай сітуацыі хвалюе: незнаёмаму прэзідэнту такую Канстытуцыю аддаваць нельга. Будзе бяда».

«У нас вельмі сур'ёзная Канстытуцыя. Казахстан, Расія, мы — мабыць, вось тры прасунутыя дзяржавы, якія маюць такую сур'ёзную жорсткую Канстытуцыю, дзе ад рашэння прэзідэнта залежыць усё.

З гэтага пункту гледжання, разумеючы, што не дай бог прыйдзе чалавек і захоча развязаць вайну і іншае … так, трэба нам стварыць новую Канстытуцыю, але выгадную для нашай краіны, каб потым краіна не абвалілася», — растлумачыў беларускі лідар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

Санта над Маладзечнам скарыў тыкток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць