Грамадства

Крымінальная справа за надпісы на дамах амапаўцаў скончылася штрафам і вызваленнем 25-гадовага мінчука

3 снежня ў судзе Першамайскага раёна Мінска быў вынесены прысуд па справе аб надпісах на дамах, дзе жывуць супрацоўнікі АМАПа. Дзяржабвінаваўца ў спрэчках адмовіўся ад фармулёўкі «цынічныя» і запатрабаваў для 25-гадовага фігуранта месяц арышту, суд у выніку прысудзіў яго да штрафу 5400 рублёў, піша Tut.by.

6 кастрычніка 25-гадовы Герман Кузняцоў пакінуў два надпісы на будынках на вуліцы Герояў 120-й дывізіі, дзе пражываюць супрацоўнікі сталічнага атрада міліцыі асаблівага прызначэння. Балончыкам ён напісаў: «АМАП, як гэта — глядзець у вочы сваім дзецям, *** (у значэнні прызнаныя вінаватымі ў пазбаўленні жыцця)» і «Амапаўцы! На працы *** (у значэнні пазбаўляць жыцця), *** (у значэнні здзяйсняць злачынствы супраць палавой недатыкальнасці), а дома цалаваць?»

У абвінавачванні адзначалася, што «грубыя і цынічныя надпісы абражаюць гонар і годнасць грамадзян, дэманструюць грэбаванне да маральных каштоўнасцяў і грамадскага парадку, тым самым выклікаюць у грамадзян пачуцці абурэння». У матэрыялах справы адсутнічала экспертыза ў частцы «цынічнасці» надпісаў, у спрэчках пракурор адмовіўся ад гэтай фармулёўкі.

Шкода мінскай міліцыі і «Мінскэнерга» (адна з надпісаў была на трансфарматарнай будцы) ацанілі ў 216 рублёў.

Затрымалі Германа жыхары тых самых дамоў, потым перадалі яго супрацоўнікам АМАПа пры выкананні. Пасля затрымання прэс-служба МУС апублікавала відэа, дзе малады чалавек кажа, што нанёс надпісы, каб звярнуць увагу на парушэнне закона, адзначае, што дзейнічаў на эмоцыях і раскайваецца.

У судзе Кузняцоў прызнаў, што парушыў закон, але, на яго думку, гэта адміністрацыйнае правапарушэнне, крымінальную справу завялі з-за палітычнай сітуацыі.

У выніку Герман прызнаны вінаватым у пашкоджанні маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, на падставе арт. 341 КК яму прызначаны штраф 200 базавых велічынь, што складае 5400 рублёў. Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч.

Дзяржабвінаваўца прасіў месяц арышту. З улікам некалькіх сутак у ІЧУ і наступнага хатняга арышту пры прызначэнні такога пакарання Герман Кузняцоў мог быць свабодны адразу пасля ўступлення ў сілу прысуду. Аднак цяпер ён павінен заплаціць штраф, шкоду ён ужо пагасіў. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць