Грамадства

Хатняя хімія і рэальнае пакаранне: вынеслі прысуд за надпіс на месцы гібелі Тарайкоўскага на Пушкінскай

У судзе Фрунзенскага раёна вынеслі прысуд 25-гадовай Марыі Бабовіч і 26-гадоваму Максіму Паўлюшчыку, якія напісалі на тратуарнай плітцы «Не забубем» (мелася на ўвазе «Не забудзем»). Першую прысудзілі да «хатняй хіміі», другога — да пазбаўлення волі, піша Tut.by.

Суддзя Юлія Блізнюк пастанавіла прызнаць вінаватымі Паўлюшчыка і Бабовіч па ч. 2 арт. 339 КК і прызначыць пакаранне Паўлюшчыку ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады ў калоніі агульнага рэжыму, Бабовіч — паўтара года «хатняй хіміі», яна будзе вызваленая з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Нагадаем, менавіта такое пакаранне для іх і патрабаваў бок дзяржабвінавачання.

Марыя Бабовіч раней не судзімая. Максім Паўлюшчык раней быў судзімы па арт. 339, пакаранне адбыў. Абодвух праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Нагадаем, у судзе «Гаррамаўтадар» агучыў фактычную суму шкоды — усяго 211 рублёў (замест 7,5 тысячы, пра якія заяўлялі раней). У сувязі з гэтым на судовым працэсе з Бабовіч і Паўлюшчык знялі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 218 (наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Таксама высветлілася, што надпісы не былі цынічнымі.

На апошнім слове Максім Паўлюшчык выступіў эмацыйна, не стрымліваючы слёз. Выбачыўся перад судом і сваякамі, сказаў, што яму сорамна за ўчынак, ён раскайваецца і папрасіў даць яму шанец у выглядзе максімальнага тэрміну «хатняй хіміі», каб быць з роднымі. Паўлюшчык паабяцаў выправіцца. Таксама абвінавачаны звярнуўся да сваёй цяжарнай дзяўчыны: «Мы абавязкова распішамся».

Марыя Бабовіч была лаканічная, сказала, што раскайваецца і шкадуе аб зробленым, просіць не абмяжоўваць яе свабоду. Марыя раней не судзімая, таму яна прасіла «даць шанец стаць на шлях праўдзівы і даць права на памылку».

Адвакат Паўлюшчыка Аляксандр Філановіч настойваў, што спажывецкія ўласцівасці пліткі не змяніліся — яна засталася на месцы, па ёй усё таксама можна хадзіць, а праводзіліся толькі работы па ўборцы.

— Звычайны чалавек, які малюе «Я люблю Свету» — ён здзяйсняе хуліганскія дзеянні? Максімум па якім артыкуле можна кваліфікаваць гэту справу — гэта 17.1 КоАП (дробнае хуліганства).

Адвакат сказаў, што ў дзеяннях Паўлюшчыка няма крымінальнага злачынства, што неабходна прытрымлівацца прынцыпаў гуманізму і суразмернасці злачынства.

— Я разумею,што ў нас 0,2% апраўдальных прысудаў, але я прашу суд апраўдаць майго падабароннага паводле ч. 2 арт. І не пазбаўляць яго волі, — сказаў Філановіч.

Адвакат Бабовіч Андрэй Мачалаў прасіў апраўдаць дзяўчыну па ч. 2 арт.339 КК РБ і растлумачыў, што ў дзеяннях дзяўчыны няма хуліганскага матыву, а фраза «Не забудзем» мае прамое дачыненне да палітычных падзеяў у краіне.

Маладыя людзі не былі знаёмыя адно з адным. Паўлюшчык падышоў да Бабовіч на вуліцы, калі яна наносіла надпіс каля мемарыяла Тарайкоўскаму і папрасіў пэндзаль, каб скончыць фразу.

Нагадаем, 10 жніўня падчас пратэстаў загінуў Аляксандр Тарайкоўскі. Гэта адбылося каля станцыі метро «Пушкінская». Пасля гэтага каля станцыі раз-пораз з'яўляўся стыхійны мемарыял з надпісам «Не забудзем» на тратуары. Камунальнікі перыядычна пасыпалі гэтую і іншую надпісы тэхнічнай соллю, але надпіс з'яўляўся зноў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць