Грамадства

«Няхай ён стане новым заступнікам Беларусі»: Кандрусевіч параўнаў мітрапаліта Філарэта з Віфлеемскай зоркай, што заззяла над краінай у 1978-м

Увечары ў пятніцы ў мінскай архікатэдры адбылася Імша ў памяць мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі, які быў пахаваны 15 студзеня ў Жыровічах. Уладыка памёр 12 студзеня на 86-м годзе жыцця.

catholic.by

Цэлебрацыю ўзначаліў Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Эўхарыстыю ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі канцэлебравалі Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек і іншыя святары лацінскага і ўсходняга абрадаў, піша catholic.by.

У гаміліі арцыбіскуп успомніў словы праваслаўнага іерарха, з якімі той звярнуўся да яго з нагоды 65-годдзя: «Не нам, Пане, не нам, але Твайму Імені няхай будзе слава». Паводле арцыбіскупа, у гэтых словах Пісання схавана таямніца служэння і веліч Мітрапаліта Філарэта: «Ён імкнуўся не да сваёй славы, а да Божай».

Іерарх адзначыў, што 35 гадоў служэння Мітрапаліта Філарэта ў Беларусі былі прысвечаны адраджэнню веры ў нашай краіне.

Па словах арцыбіскупа, з Божым Нараджэннем асыцыюецца Бэтлеем [Віфлеем] і Бэтлеемская [Віфлеемская] зорка, і «ў далёкім 1978 годзе на беларускім небасхіле з’явілася свая Бэтлеемская зорка, імя якой Мітрапаліт Філарэт». У ім «наш народ бачыў выдатнага пастыра, багаслова, арганізатара, дыпламата, чалавека дыялогу», дадаў іерарх.

Пры гэтым «ён памятаў і пра католікаў»: «Калі не хапала касцёлаў і святароў, дазволіў праваслаўным святарам спавядаць і прычашчаць католікаў у Праваслаўнай Царкве».

Архіўнае фота, catholic.by

Іерарх дадаў, што Мітрапаліту Філарэту «былі ўласцівыя глыбокія тэалагічныя разважанні і адначасова здаровы гумар», яго казанні былі «актуальнымі і жывымі», «ён знаходзіў час для кожнага». Дзякуючы ўсяму гэтаму «ён набыў павагу і пашану і ў Каталіцкім Касцёле, і ў іншых веравызнаннях, у веруючых і няверуючых, ва ўсім нашым грамадстве». Ён «сваёй дзейнасцю і адкрытасцю спрыяў аб’яднанню нашага шматканфесійнага грамадства», «дзякуючы яго намаганням мы маем міжканфесійны мір, адносіны паміж рознымі веравызнаннямі ў Беларусі з’яўляюцца прыкладам іншым краінам».

Арцыбіскуп дадаў, што Касцёл удзячны гэтаму «вернаму сыну Праваслаўнай Царквы і адначасова вялікаму сябру Каталіцкага Касцёла».

«Няхай ён стане новым нябесным заступнікам нашай Бацькаўшчыны ў асаблівы час, калі нам, як паветра, патрэбныя мір і згода, якія павінны будавацца на любові да Бога і бліжняга, а таксама на ўзаемным прабачэнні, да чаго заклікаў Мітрапаліт Філарэт», — узрушана сказаў на заканчэнне арцыбіскуп Кандрусевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць