Грамадства

Жанчыны, якая чаплялася да Ціханоўскага, няма ў спісе сведак. Працягваецца працэс па справе затрыманых на пікеце ў Гродне

Працягваецца судовы працэс над абвінавачанымі Яўгенам Разнічэнкам, Уладзімірам Кнігай і Дзмітрыем Фурманавым. Іх затрымалі 29 мая на перадвыбарчым пікеце ў Гродне. У спісе сведак няма прозвішча жанчыны, якая чаплялася з пытаннямі да Ціханоўскага, з гэтага і пачаўся канфлікт. А ўчастковы міліцыянер, які ўпаў на зямлю, ацаніў свае маральныя пакуты ў 8 тысяч рублёў.

Фота Радыё Свабода. 

Сёння пацярпелыя міліцыянеры на суд не прыйшлі, двое працуюць на Вадохрышчы, трэці — на вучобе, чацвёрты хварэе. Праз гэта больш як на тыдзень адклалі разгляд справы.Такім чынам, у судзе паспелі дапытаць толькі аднаго абвінавачанага — Дзмітрыя Фурманава, ён збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую.

Быў затрыманы 29 мая на пікеце, сядзеў за сталом і працягваў збіраць подпісы. Затым да яго прыбеглі амапаўцы, схапілі пад рукі і пацягнулі праз сквер у машыну на вачах у яго бацькоў, якія таксама былі на пікеце.

— Да мяне падбеглі невядомыя людзі ў цывільным адзенні. Падхапілі, я атрымаў удар у твар, з-за чаго на некаторы час адключыўся, — згадваў ён у судзе пра сваё затрыманне. — У аўтобусе мяне кінулі на падлогу, ужылі болевы прыём на запясці, у гэты момант я прачнуўся. У такім становішчы прабыў да выгрузкі ў нейкі будынак. Выгружалі ў грубай форме, з капюшонам на галаве, у сагнутым стане, як бандыта. Потым я зразумеў, што гэта, напэўна, міліцэйскі ўчастак, таму што людзі ўнутры будынка былі ўжо ў форме.

На першым пасяджэнні Фурманаў распавёў, што з лютага 2020 года быў адным з адміністратараў телеграм-чата «Краіна для жыцця». Сёння ўдакладніў, што ніякіх заклікаў да гвалту і парушэння грамадскага парадку з нагоды пікету 29 траўня ў Гродне не было, не выказвалі такія прапановы ўдзельнікі і непасрэдна пры зборы подпісаў.

— Калі вы ехалі 29 мая з Гомеля ў Гродна, абмяркоўвалі з Ціханоўскім, што акрамя збору подпісаў будзе праходзіць яшчэ масавае мерапрыемства? — удакладніла ў палітвязня суддзя.

— Не, абмяркоўваўся толькі пытанне збору подпісаў.

— Ці звяртаўся да вас Ціханоўскі з просьбай падабраць людзей у каманду для перадвыбарчай кампаніі?

— Не было такога.

— Вы самі прапаноўвалі каму-небудзь уступіць у ініцыятыўную групу? Прыходзіць на пікет? Даць, як вы казалі, інтэрв'ю Ціханоўскаму?

— Толькі бацькам казаў, калі ў вас ёсць жаданне мяне ўбачыць, калі ласка. У іншыя гарады нікога не клікаў.

Допыт Фурманава скончаны. На сёння сведкі не выклікаліся. Дарэчы, у спісе сведак не значыцца прозвішча жанчыны, якая даймала пытаннямі Сяргея Ціханоўскага на пікеце ў Гродне, з чаго і пачаўся канфлікт, калі да ўдзельнікаў падышлі міліцыянеры. Але ўдзельнікі працэсу могуць заявіць хадайніцтва аб яе выкліку суд.

Пацярпелыя на сённяшняе пасяджэнне не з'явіліся, а допыт Кнігі і Разнічэнкі адбудзецца, калі будуць дапытаныя ўсе ўдзельнікі працэсу і вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы. У сувязі з гэтым абвешчаны перапынак, наступнае пасяджэнне адбудзецца 28 студзеня.Нагадаем, фігурантаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, Кнігу і Разнічэнку таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Усе трое віну не прызнаюць. Праваабаронцы прызналі фігурантаў палітвязнямі.

Каментары

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі17

У Расіі выявілі патаемны вайсковы бюджэт на $250 мільярдаў

Генсак НАТА прыстрашыў еўрапейцаў перспектывамі вывучэння рускай мовы ці эвакуацыі ў Новую Зеландыю18

УСУ нанеслі ўдар па абаронным хімпрадпрыемстве ў Бранскай вобласці1

Мінздароўя дазволіла дзецям хварэць 5 дзён без даведкі

Індыя следам за Кітаем адмаўляецца прымаць расійскія падсанкцыйныя танкеры4

Беларус у калоніі вывучыўся на праграміста, але красці не кінуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →