Тарыфная стаўка з 1 чэрвеня не ўзрасла.
Абяцанне, дадзенае віцэ-прэм’ерам Іванам Бамбізай, не выканана. Выступаючы 29 траўня перад Нацыянальным сходамўня, ён расказаў пра падрыхтаваны заканапраект. Згодна з ім,
з 1 чэрвеня тарыфная стаўка першага разраду павінна была ўзрасці з 77 тысяч рублёў да 83 тысяч рублёў.Гэта азначае, што заробак бюджэтнікаў стаў бы большым амаль на 8%. Афіцыйнае тлумачэнне: стымуляванне спажывецкага попыту ўнутры краіны.
Між тым Міжнародны валютны фонд выступае катэгарычна супраць ініцыятывы беларускай улады. Патрабаванне сусветных фінансістаў - ні ў якім разе не рабіць крокаў, якія прывядуць да росту інфляцыі. Магчымае павелічэнне тарыфнай стаўкі - дзеянне менавіта гэтага кшталту.
Па чутках, рашэнне адкладзенае на месяц. Павышэнне усё ж адбудзецца, але з 1 ліпеня.
Апошнія змяненні тарыфнай стаўкі першага разраду адбываліся ў лістападзе-снежні мінулага года. Скокнуўшы да 91 тысячы рублёў, стаўка праз месяц апусцілася да цяперашняга ўзроўню.
Каментары