Грамадства

Затрыманых анархістаў вінавацяць у стварэнні злачыннай групы для «захопу ўлады»

Затрыманыя ў Мінску анархісты праходзяць па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Як паведамляе прэс-служба МУС, яны з'яўляюцца членамі міжнароднай арганізацыі, мэтай якой было гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу або тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.

Рэгіянальную групу беларускіх анархістаў выявіў ГУБАЗіК.

Прэс-служба МУС паведамляе, што сярод затрыманых — 26-гадовая дзяўчына і трое маладых людзей (20, 24 і 30 гадоў). Яны ўваходзілі ў склад аб'яднання «Рэвалюцыйнае дзеянне» («Аўтаномнае дзеянне — Беларусь»).

Паведамляецца, што ўдзельнікі ячэйкі дзейнічалі і раней, у прыватнасці, закідалі кактэйлямі Молатава будынкі падатковай інспекцыі ў Гомелі і Галасеўскага суда Кіева ў 2016 годзе, расійскага пасольства ў Мінску і Упраўлення КДБ у Бабруйску ў 2010 годзе, а таксама «апаганьвалі розныя будынкі надпісамі і выявамі радыкальнага толку». З 2017 года дзяўчына размяшчала ў адкрытым доступе публікацыі, якія змяшчаюць заклікі да гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады.

Паведамляецца, што анархісты рэгулярна чыталі лекцыі, праводзілі семінары і палявыя зборы, дзе навучалі супрацьстаянню праваахоўным органам, у тым ліку падчас заланаваных баявых дзеянняў і пратэстаў, а фінансаванне ажыццяўлялася з-за мяжы, у тым ліку міжнароднымі анархісцкімі арганізацыямі такімі як «анархічны Чорны Крыж». 

Затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА ў якасці фігурантаў крымінальнай справы па масавых беспарадках у Мінску.

Адзначаецца, што сабраныя матэрыялы па іншых радыкальных анархістах. Той, хто перабраўся за мяжу, будзе абвешчаны ў вышук.

Учора Радыё Свабода паведаміла, што, магчыма, Аляксандр Францкевіч, Акіхіра Гаеўскі-Ханада і Андрэй Чапюк падазраюцца ва «ўдзеле ў злачыннай арганізацыі». Сваякі паведамілі, што супраць іх пачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэксу («Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме»).

Усе яны былі затрыманыя ў сярэдзіне жніўня.

Прычым Францкевіч у 2011 г. быў асуджаны на тры гады па абвінавачванні ў злосным хуліганстве, наўмысным пашкоджанні маёмасці і несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі. Раней ён і яшчэ чацвёра яго паплечнікаў былі затрыманыя па падазрэнні ў падпале расійскай амбасады і Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Хлопец выйшаў на волю ў верасні 2013 года, а ў 2015-м з'ехаў у Кіеў, дзе атрымаў дазвол на жыхарства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА58

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Telegram падаў заяўку на рэгістрацыю новага дамена .gram4

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»34

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

Дзюдзя, кока, лёля, буба і з таго ж шэрагу — папа. Прычым колішняя папа — зусім не цяперашні12

Ізраіль упершыню з сакавіка атакаваў Сірыю, абвінаваціўшы Турцыю ў спробе размясціць войскі на авіябазе ў Ідлібе

У Рыме праз засуху сталі бачныя апоры старажытнарымскага моста1

Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА58

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць