Грамадства

Дыпламаты ЕС у Беларусі асудзілі ператрусы ў праваабаронцаў і журналістаў

Прадстаўніцтва ЕС ад імя краін ЕС, прадстаўленых у Мінску, а таксама амбасады ЗША, Вялікабрытаніі і Швейцарыі выступілі з сумеснай заявай у сувязі з пераследам праваабаронцаў, журналістаў і прафсаюзных актывістаў.

«Беларускія ўлады працягваюць узмоцнены пераслед грамадзянскай супольнасці краіны. Гэта павінна спыніцца. Улады пераследуюць праваабаронцаў, супрацоўнікаў СМІ, прадстаўнікоў прафсаюзаў і адвакатаў. Учора па ўсёй краіне прайшлі вобшукі ў дамах і офісах не менш як трыццаці актывістаў, у тым ліку праваабарончага цэнтра «Вясна» і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Гэта непрымальна. Беларусаў пераследуюць за рэалізацыю сваіх фундаментальных правоў падчас мірных пратэстаў супраць выбараў у жніўні 2020 года, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, і супраць жорсткасці з боку праваахоўных органаў, якая працягваецца. Адбыліся сотні палітычна матываваных судовых працэсаў. Беларусаў пазбаўляюць самых базавых правоў, уключаючы права на справядлівае судовае разбіральніцтва і права на чалавечнае абыходжанне ў зняволенні.

Мы працягнем каардынаваць нашы меры ў дачыненні да сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх адвольна затрыманых. Толькі дэмакратыя, павага да правоў чалавека, вяршэнства права і свабодныя і справядлівыя выбары, якія паважаюць дэмакратычную волю народа Беларусі, могуць гарантаваць стабільную, суверэнную і квітнеючую будучыню Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце2

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць