Свет

Кітай вымушаны прыпыніць праект па здабычы рэдкіх металаў у Грэнландыі пасля мясцовых выбараў

Амбіцыйнаму плану Кітая па здабычы рэдказямельных металаў у Грэнландыі пагражае праэкалагічная партыя, якая сёлета перамагла на мясцовых выбарах.

Фота Depositphotos.com

Апошнім часам узрасла цікавасць ЗША, Кітая і ЕС да Грэнландыі, якая перажывае трансфармацыю ў выніку змены клімату. Павышэнне тэмпературы і раставанне лёду стварылі магчымасці для новых суднаходных маршрутаў у арктычных морах, а таксама для здабычы карысных выкапняў, піша The Wall Street Journal.

Кітайскі гігант па здабычы рэдказямельных металаў Shenghe Resources Holding і аўстралійская фірма ўжо вось-вось мусілі пачаць будаваць шахту на паўднёвым узбярэжжы вострава, аднак урад Грэнландыі абвясціў датэрміновыя выбары на фоне спрэчак наконт уплыву кітайскага праекта на навакольнае асяроддзе.

7 красавіка стала вядома, што перамогу атрымала левая праэкалагічная партыя Inuit Ataqatigiit, атрымаўшы 37% галасоў. Кіраўнічая партыя Siumut набрала ўсяго 29% галасоў — а менавіта гэтая партыя падтрымлівала ідэю здабычы карысных выкапняў кітайцамі.

Пры рэалізацыі грэнландскага праекта Пекін мог бы ўзмацніць свой кантроль над рынкам рэдказямельных металаў — сыравінай, неабходнай для вытворчасці батарэй і магнітаў. Глабальны попыт на рэдказямельныя металы павялічваецца па меры таго, як краіны імкнуцца выканаць свае абавязацельствы па Парыжскім кліматычным пагадненні, да якога вырашылі далучыцца і ЗША.

На сёння больш за 70% рэдказямельных металаў свету здабываецца ў Кітаі, кітайская кампанія Shenghe Resources Holding з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў. У 2016 годзе Shenghe Resources Holding стала найвялікшым акцыянерам аўстралійскай кампаніі Greenland Minerals. Па звестках Greenland Minerals, кітайскі праект у Грэнландыі пакрыў бы 10% сусветнай патрэбы ў рэдкіх металах.

У Грэнландыі ёсць шмат радовішчаў урану, здабыча якога, непакояцца мясцовыя жыхары, можа парушыць некрануты прыродны ландшафт і нашкодзіць фермерам. 

Майлз Гай, фінансавы дырэктар Greenland Minerals, адзначае, што ў праект было інвеставана $99 мільёнаў. Аднак прадстаўнікі партыі, якая перамагла на выбарах, перакананыя, што здабыча карысных выкапняў стане экалагічнай катастрофай для Грэнландыі.

У той жа час рэалізацыя кітайскага праекта, парадаксальна, магла б адкрыць Грэнландыі шлях да незалежнасці. Востраў мае статус аўтаноміі ў складзе Даніі, якая штогод субсідуе Грэнландыю ў памеры $623 мільёны для фінансавання асноўных паслуг. Каб абвясціць незалежнасць ад Даніі, Грэнландыі, якую насяляе 56 тысяч жыхароў, неабходна знайсці іншую крыніцу даходу, каб кампенсаваць страту дацкага фінансавання.

Майлз Гай сцвярджае, што кітайска-аўстралійскі праект прыносіў бы грэнландцам $200 мільёнаў штогод. Да таго ж, з’явяцца сотні працоўных месцаў.

Таму новая партыя не выключае цалкам магчымасць здабываць карысныя выкапні на тэрыторыі вострава. Аднак кіраўнікі партыі выступаюць за распрацоўку іншага праекта — у пункце, больш аддаленым ад заселенай тэрыторыі вострава.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам4

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі14

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці4

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам4

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць