70 святароў хадайнічаюць за палітзняволеную маці пяці дзяцей Вольгу Залатар
Два каталіцкія святары напісалі парукі за палітзняволеную Вольгу Залатар, каб яе выпусьцілі з турмы. Адзін з іх — ксёндз Аляксандр Фаміных, пробашч парафіі, да якой належыць Вольга.
Таксама былі складзены два хадайніцтвы ў Следчы камітэт аб спыненні крымінальнага пераследу Залатар, якія сумарна падпісалі каля 70 каталіцкіх святароў. Пра гэта паведамляе ксёндз Вячаслаў Барок у выпуску свайго відэаблога, прысвечаным Вользе, піша тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Вольга Залатар тройчы пісьмова прасіла дазволу на сустрэчу са святаром, але ёй адмаўляюць нібыта за адмову супрацоўнічаць са следствам.
Чытайце таксама: Маці-гераіня. Пяцёра дзяцей засталіся з бабуляй пасля затрымання бацькоў за палітыку
Вольга Залатар з-за кратаў: Не хачу, каб я стала крыніцай страху, — унутры мяне гарыць любоў
«Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады». Маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар выставілі абвінавачанне
Маці пяці дзяцей даслала з Валадаркі свой партрэт, намаляваны сукамерніцай
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары