Улада

Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб бчб-сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго ў палітычных мэтах

Кіраўнік БПЦ адказаў на просьбу палітвязня Паўла Севярынца, які прасіў заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг.

church.by

Ліст змясціла ў сваім фэйсбуку Вольга Севярынец.

Вы заклікаеце не дапусціць, каб б-ч-б сцяг быў прызнаны экстрэмісцкім, яго Вы называеце «бел-чырвона-белым сцягам Хрыста». Заўважым, што сцяг (флаг), герб і гімн з'яўляюцца сімваламі пэўнай дзяржавы. І ў Рэспублікі Беларусь ёсць такія дзяржаўныя сімвалы. Сімваламі ж Хрыста з'яўляецца Яго крыж і ікона.

Сапраўды, праваслаўныя архірэі маюць на сваёй мантыі бел-чырвона-белыя палоскі — «струмяні», якія служаць напамінам пра Прачыстую кроў Спасіцеля на белай Плашчаніцы. Але дадзенае спалучэнне колераў тканіны стала выкарыстоўвацца, акрамя названага вышэй выпадку, не з рэлігійнай, а з палітычнай мэтай.

Нельга пагадзіцца з Вамі, што бел-чырвона-белы сцяг — «сцяг Хрыста». Хрыстос, Сын Божы і Сын Чалавечы, па-за палітыкай, прыйшоў усіх выратаваць. Ён не меў свайго сцяга, як не меў і «дзе галавы прытуліць» (Лк. 9:58). Каб б-ч-б сцяг не быў прызнаны экстрэмісцкім, бачыцца дастатковым не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў.

На іншыя пытанні, якія Вы ўзнімаеце, неаднаразова даваліся адказы ў маіх афіцыйных выступленнях і інтэрв'ю. Жадаю Вам і Вашым блізкім з карысцю для душы правесці час Вялікага посту! Захоўвайце мір і дабрыню, развагу ў сваёй душы.

Роспіс, Божай міласцю мітрапаліт Веніямін».

Каментары

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць