Грамадства

«Галадоўку скончылі, але пасля пра гэта пашкадавалі». Як у бабруйскі ізалятар прыйшлі новыя парадкі

Пра жорсткія парадкі на Акрэсціна і ў Жодзіне асуджаныя расказвалі не раз. А што ў рэгіёнах? «Нашай Ніве» распавялі, як рэзка змяніліся ўмовы ў бабруйскім ізалятары, які затрыманыя раней называлі гуманным.

Ілюстрацыйнае фота

Бабруйчанін Іван Манько нядаўна выйшаў з ізалятара пасля 30 сутак. Яго затрымалі 25 сакавіка: у горадзе ў той дзень людзі шпацыравалі маленькімі групкамі. У Івана пад незашпіленай курткай была чырвона-белая цішотка.

Мужчына раней сядзеў у Бабруйскім ІЧУ, умовы былі чалавечыя.

«Нядаўна зрабілі рамонт, многія камеры невялікія і па-свойму ўтульныя (калі так можна сказаць пра турму), можна было папрасіць кнігу ці нават настольныя гульні. На ложках не забаранялася ляжаць удзень, матрацы заўсёды былі. Святло ўночы прыглушалі. Большасць супрацоўнікаў — дружалюбныя маладыя рабяты», — апісвае ён ранейшы побыт.

Парадкі, па словах Івана, змяніліся раптоўна пасля 31 сакавіка. У той дзень нібыта была праверка, падчас якой вырашылі, што палітычным тут сядзіцца занадта добра, як у санаторыі.

«Спачатку ў зняволеных па артыкуле 24.23 адабралі асабістыя рэчы, зменнае адзенне і ежу з перадачак. Праз некалькі гадзін шасцярых палітычных арыштантаў заперлі ў камеры на чацвярых, дзе акрамя нас ужо былі два злодзеі. З усіх ложкаў прыбралі коўдры, матрацы, пасцеля. Кожнаму злодзею належаў асобны ложак, нам шасцярым дасталіся два — спалі мы парамі па чарзе. Свет уночы не выключаўся. Злодзеям давалі двайную пайку — напэўна, каб менш скардзіліся і каб прымусіць нас перастаць галадаць. Паліць дазвалялі толькі ім. Сукамернікі прасілі паперу і асадку, каб напісаць скаргу, але іх, канечне, не далі.

У змены аднаго з супрацоўнікаў з намі часта здаралася нешта дрэннае. У адну з начэй нас паспрабавалі прымусіць выстраіцца ў шарэнгу каля дзвярэй, а калі гэтага не атрымалася, раніцай пад відам пазапланавай праверкі ахоўнікі вывернулі смецце на ложак, разлілі каля смеццевага вядра ваду і раскідалі нашы нешматлікія рэчы. Супрацоўнік пагражаў нам: «Гэта толькі пачатак». Але, праўда, калі мы ўзбунтаваліся, начальнік ІЧУ забараніў здзекавацца з нас такімі спосабамі».

Бунт быў у тым, каб перастаць прытрымлівацца правіл. Напрыклад, арыштанты дэманстратыўна клаліся на ложкі пад самымі відэакамерамі у той час, калі ляжаць на іх было нібыта забаронена, не звярталі ўвагу на крыкі ахоўнікаў ці ўступалі з імі ў перапалку. Працавала гэта, пакуль палітычных было шасцёра і яны трымаліся разам.

Іван і яшчэ некалькі чалавек ад пачатку сутак трымалі галадоўку.

«Праз гэта двойчы прыязджалі з пракуратуры, пыталіся, ці не б’юць нас. А калі мы спрабавалі распавесці пра тое, што нам не даюць спаць, уключаюць святло і часам радыё па начах, трымаюць у перанаселеных камерах, здзекуюцца, яны ставіліся да гэтага спакойна і прасілі нас не расказваць больш нічога.

Праз галадоўку пра нас увесь час нібыта турбаваліся. Казалі, што мы шкодзім сабе і праз трывогу пакутуюць нашы блізкія, але лісты ад іх не перадавалі і не прапаноўвалі палепшыць умовы ўтрымання».

У выніку галадоўку вырашылі скончыць, але, прызнаецца, Іван пасля пра гэта пашкадавалі.

«Дадатковыя праверкі, перанаселенасць камеры, начныя пабудкі з патрабаваннем назваць прозвішча, забарона на ежу ў перадачах, апроч сухароў, печыва ці хлеба (мне, як вегетарыянцу, дазвалялі яшчэ арэхі і сухафрукты), забарона на перапіску. З асабістых рэчаў пакідалі толькі адзенне, туалетную паперу і, калі пашанцуе, зубную пасту і шчотку. Умовы былі максімальна набліжаны да карцара. А апошнія дні перад вызваленнем нас сталі па вечарах запіраць на некалькі гадзін у сапраўдны карцар».

Распавесці пра ўмовы за кратамі бабруйчанін вырашыў, бо перажывае, што такая практыка будзе працягвацца. 

«Тады іншым людзям, як і нам, давядзецца прыняць душ адзін раз за 30 сутак, мерзнуць праз недахоп адзення і коўдр, пару дзён піць моцна хларыраваную ваду, застацца без лістоў блізкіх і з’ехаць дадому на машыне разам з міліцыяй, каб не дай бог ля варот ІЧУ цябе не абняў родны чалавек».

Каментары

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць