Усяго патроху55

Латвія: закладзіце душу – атрымайце крэдыт

Адна латвійская фінансавая кампанія знайшла адметны шлях падвысіць колькасць сваіх здзелак:

даючы імгненны крэдыт, у выпадку невяртання пазыкі яна просіць душу кліента.

Без залішніх пытанняў пра прыбыткі ў рыжскай кампаніі «Кантора» любы ахвочы можа атрымаць на месцы ад 50 да 500 латаў (ад 300 тыс. да 3 мільёнаў б.р.), хіба наўзамен кліента заабавяжуць зрабіць адну драбніцу: калі грошы не будуць вернутыя праз 90 дзён, дык кліент мусіць «перадаць сваю нематэрыяльную сутнасць, а менавіта неўміручую душу». Тыя, хто бярэ пазыку, мусяць запоўніць дакумент: «Кантора» не правярае фінансавы стан кліента ці месца яго працы, але патрабуе засведчыць, што «душа кліетна сапраўды належыць яму», і што кліент не абавязваўся раней перадаць яе ніякой іншай установе.

На думку спецыялістаў гэта адно ўдалы маркетынгавы ход, бо банкаўскі працэнт на «душэўны» крэдыт даволі высокі: адзін адсотак за адзін дзень (адпаведна 90 адсоткаў за 90 дзён), а тыя, хто атрымаў крэдыт, цяпер рвуць жылы, толькі б вярнуць пазыку.

Смех смехам, бізнэс бізнэсам, але паводле латвійскай расійскамоўнай газеты «Вести Сегодня» да дзвярэй кампаніі «Кантора» штодзень выцягваецца даўжэзная чарга з просьбітаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША26

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць4

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША26

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць