Кіраўнік залы друку Святога Пасада Матэа Бруні апублікаваў заяву па Беларусі. Яна стала адказам на запыты журналістаў.

«Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб'ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа», — цытуе афіцыйны адказ Радыё Ватыкана.
***
16 жніўня 2020 г. падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі пантыфік асабіста закрануў тое, што адбывалася ў тыя дні ў Беларусі. «Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — сказаў тады Францішак.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары