Грамадства

Мінюст пачаў пазапланавую праверку Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Міжнародная грамадская арганізацыя «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»» 6 ліпеня атрымала ліст Міністэрства юстыцыі з паведамленнем аб пачатку правядзення «кантрольных мерапрыемстваў па вывучэнні дзейнасці [арганізацыі] на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь і статута».

Выступ Уладзіміра Макея на З'ездзе беларусаў свету ў 2017 годзе. З'езды арганізоўвала «Бацькаўшчына»

Дакументы за апошнія тры з паловай гады, пералік назваў якіх займае тры старонкі, неабходна прадаставіць у Міністэрства да 13 ліпеня.

Асноўная частка дакументаў тычыцца працы выбарных органаў Згуртавання, але ёсць і такі пункт: «дакументы, што тычацца арганізацыі «Бацькаўшчынай» школ, курсаў па вывучэнні беларускай мовы, культуры і гісторыі Беларусі.

Раней паведамлялася аб такіх жа похапкавых праверках Беларускага ПЭН-Цэнтра, Беларускай асацыяцыі журналістаў, аб’яднанняў «Экадом», «Звяно», а таксама Руху «За свабоду».

У маі 2021 года міністр замежных спраў Уладзімір Макей намякаў, што ў выпадку прыняцця еўрапейскімі краінамі новых абмежаванняў у адказ на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і эскалацыю пад ударам акажацца грамадзянская супольнасць Беларусі. Макей заклікаў Захад «адумацца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі25

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі25

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць