Упраўленне СК па Магілёўскай вобласці падоўжыла праверку па факце смерці ў калоніі № 17 у Шклове ў маі 2021 года палітвязня Вітольда Ашурка, паведаміў БелаПАН яго брат Андрэй Ашурак.

«Праверка прадоўжана ў сувязі з тым, што працягнулі час экспертызаў. Я спытаў, якія версіі разглядаюцца, на што следчы сказаў, што няма экспертызаў — няма версій», — сказаў Ашурак.
Паводле яго слоў, падчас размовы ён звярнуў увагу суразмоўцы на тое, што на відэазапісе, які СК апублікаваў, «стан Вітольда Міхайлавіча — бессвядомы», «з гэтым следчы пагадзіўся». Андрэй Ашурак таксама выказаў здагадку, што з загінулым абыходзіліся неналежным чынам.
Да гэтага часу невядомы лёс дзённіка Вітольда Ашурка, пра які палітвязень згадваў у лістах і які не аддалі сваякам з астатнімі асабістымі рэчамі. Па словах брата, следчы падаў запыт у турму № 1 у Гродне, дзе палітвязень знаходзіўся ў апошні час да этапавання ў калонію. Адказ адтуль пакуль не прыйшоў.
-
«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі
-
У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць
-
«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі
Каментары