Грамадства

Кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама — БПЦ: Мы разлічваем, што святары будуць даносіць вернікам аб'ектыўную сітуацыю

У Брэсцкім аблвыканкаме ў аўторак падпісалі праграму супрацоўніцтва з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы на 2021-2025 гады. Свае подпісы пад дакументам паставілі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка і архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан і архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, піша БелТА.

БелТА

«Заўсёды ў беларускай дзяржавы, урада былі самыя цёплыя, шчырыя адносіны з духавенствам. Я магу сказаць аб поўным узаемаразуменні паміж уладай і іерархамі БПЦ у Брэсцкай вобласці. Звычайна царква па-за вялікай палітыкі, але яна блізкая да сэрцаў сваіх вернікаў.

Таму мы разлічваем, што нашы святары будуць даносіць вернікам аб'ектыўную сітуацыю, тлумачыць, што ў гэты няпросты час неабходна падтрымаць краіну. Думаю, наша далейшае ўзаемадзеянне дасць плённы вынік», — адзначыў Юрый Шулейка.

Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, у сваю чаргу заўважыў:

«Мы выказваем цалкам падтрымку мірных імкненняў нашага народа і гатовыя дапамагчы ў ліквідацыі ўсіх повадаў і прычын, якія могуць выклікаць новыя канфлікты. Бо для нас, царкоўных людзей, вайна з'яўляецца грубым і злачынным скрыўленнем хрысціянскай веры».

«Мы не павінны дзяліць народ на «наш» і «ваш». Ён у нас адзін, гэтак жа, як і Айчына. Нашы людзі працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах і ходзяць у царкву. Верым, што падпісаная сёння праграма будзе добрым укладам у духоўнае і матэрыяльнае развіццё нашага грамадства», — дапоўніў Уладыка Іаан.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу33

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць