Здарэнні

Замежнік прыехаў у Літву з Беларусі на ровары з гераінам у чамадане. Цяпер яго будуць судзіць

26 жніўня ў Літве перад судом паўстаў грамадзянін Германіі, які летась здзівіў і бывалых мытнікаў. Мужчына прыехаў у Мядзінінкай з Беларусі на ровары, ён вёз за сабой чамадан на колцах. У чамадане мытнікі выявілі 0,5 кг гераіну. Іншаземец запэўнівае, што ён не ведаў, што вязе кантрабанду, піша Delfi.

55-гадовы Крысціян Зель абвінавачваецца ў перавозцы і распаўсюдзе вялікай колькасці наркотыкаў. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.

Зель нарадзіўся ў Таджыкістане і з'ехаў у Германію яшчэ ў маладосці, ён з'яўляецца грамадзянінам Германіі. Акрамя таго, у яго ёсць дазвол на знаходжанне ў Беларусі, паколькі там у яго жывуць сваякі.

У судзе ён сказаў, што жыве ў Германіі 30 гадоў.

«Па спецыяльнасці я зваршчык, а працую аўтамеханікам у аўтасэрвісе», — сказаў абвінавачаны.

Зель раней не быў судзімы. Ён разведзены. Дзеці ад першага шлюбу ўжо дарослыя.

«У мяне ёсць пазашлюбны сын, яму 7 гадоў», — дадаў ён.

Літоўскія мытнікі затрымалі яго 22 кастрычніка 2020 года.

Ён прыцягнуў увагу мытнікаў тым, што ехаў на ровары і цягнуў за сабой чамадан на колцах. Пад падшэўкай у чамадане мытнікі знайшлі два пакеты, у якіх агулам было 0,5 кг гераіну. Зель увесь гэты час знаходзіўся пад арыштам, яго не адпускалі пад заклад, нягледзячы на неаднаразовыя просьбы.

Зель заявіў, што чамадан яму не належыць. Ён спрабуе даказаць гэта ў Віленскім судзе суддзі Арунасу Будрысу.

26 жніўня Зель сваю віну не прызнаў, але даць паказанні пагадзіўся толькі пасля апытання ўсіх сведак.

Мужчына падчас следства расказаў, што ездзіў у Беларусь прадаваць сваю кватэру. Ён сказаў, што для таго, каб уехаць у краіну на машыне, ён павінен быў унесці заклад у памеры 10 000 еўра.

Зель вырашыў не плаціць такія грошы і паехаў на ровары — пешшу нельга пераходзіць мяжу. Ён пакінуў машыну недалёка ад мяжы, паехаў у Беларусь на ровары, зрабіў усё неабходнае і паехаў назад у Літву, а адсюль ён планаваў вярнуцца дадому ў Германію.

Зель сказаў, што ля мяжы ён сустрэў незнаёмага мужчыну. Той сказаў, што яго не пускаюць у Літву і папрасіў Зеля перавезці праз мяжу яго чамадан. Зель нібыта праверыў чамадан, не знайшоў у ім нічога падазронага і пагадзіўся аказаць мужчыну паслугу.

Потым мытнікі ўжо дасталі наркотыкі, якія былі схаваны пад падшэўкай. Суд высветліць, ці ёсць праўда ў версіі абвінавачанага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца7

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць