Пачыналася ўсё па звыклай схеме. 20‑гадовай дзяўчыне патэлефанавалі і папрасілі прадыктаваць код з SMS.
Пасля чаго ёй патэлефанавалі ад імя фальшывага Камітэта дзяржаўнай бяспекі і запалохалі крымінальнай справай за махлярства з банкаўскімі рахункамі.
Студэнтка паверыла зламыснікам і пагадзілася выконваць іх інструкцыі, каб даказаць сваю невінаватасць. Дзяўчына сустрэлася з дзвюма незнаёмымі жанчынамі і забрала ў іх каля 10 тысяч даляраў у розных валютах, пералічыла грошы на камеру, а затым адвезла іх за горад і пакінула ў схованцы.
Махляры патрабавалі, каб дзяўчына кожную гадзіну выходзіла на сувязь. Таксама яны даручылі ёй адправіцца ў Барысаў і зняць там нумар у гасцініцы, каб адвесці ад сябе падазрэнні.
На наступны дзень студэнтка адправілася ў аэрапорт, дзе забрала ў яшчэ адной незнаёмай жанчыны паўмільёна расійскіх рублёў (каля 20 тысяч беларускіх) вывезла іх за мяжу. Калі дзяўчына вярнулася ў Мінск, яе затрымалі.
Каментары