Аварыя адбылася 10 верасня ў 21:17 на 36 км аўтадарогі Р-30 «Гомель — Ветка — Чачэрск — Ямнае». 44-гадовы кіроўца аўтамабіля «Фольксваген Пасат» збіў лася, які раптоўна выбег на трасу.


Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы. 22-гадовая пасажырка, якая ехала на заднім сядзенні, атрымала траўмы. Медыкі, якія прыбылі на месца ДТЗ, шпіталізавалі яе, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары