Свет

Офіс ААН у Жэневе адказаў на абвінавачанні з Мінска ў фінансаванні пратэстаў

Офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека адказаў «Свабодзе» на запыт адносна абвінавачаньняў афіцыйным Менскам прадстаўніцтва ААН у Беларусі ў нямэтавым выкарыстаньні сродкаў і фінансаваньні пратэставай дзейнасьці.

«Мы не прымаем характарыстыку гэтай сытуацыі, асабліва вэрсію падзей, якую адлюстроўваюць СМІ, падкантрольныя дзяржаве», — напісаў нам прэсавы прадстаўнік Офісу Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека ў Жэнэве Рупэрт Колвіл.

На гэтым тыдні тэлеканал АНТ у сюжэце журналіста Ігара Тура заявіў, што нямэтавае выкарыстаньне фінансаў, выдзеленых ААН на падтрымку людзей з інваліднасьцю і ахвяр хатняга гвалту, дапусьціў былы старшы раднік у правах чалавека прадстаўніцтва ААН у Беларусі Омэр Фішэр.

Паводле вэрсіі АНТ, Фішэр выдаткаваў зь бюджэту Офісу правоў людзей з інваліднасьцю каля 5 тысяч даляраў на аплату адвакатаў 23-м удзельнікам пратэстаў. Фішэра нельга было затрымаць, дадаў тэлеканал, бо ў яго быў дыпляматычны імунітэт.

Раней паведамлялася, што кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімір Макей падчас сустрэчы з генэральным сакратаром ААН Антонію Гутэрышам паскардзіўся на тое, «як некаторыя прадстаўнікі каманды ААН у Беларусі скарысталі фінансавыя сродкі ААН, якія выдзяляюцца для людзей з інваліднасьцю, на падтрымку ўдзельнікаў пратэставых акцый і да таго падобнае».

«З частковай інфармацыі, прадстаўленай ААН да гэтага часу, абвінавачаньні датычаць выкананьня службовых функцый службовымі асобамі ААН у рэалізацыі праграмы ААН, — напісаў у адказе на запыт Свабоды Рупэрт Колвіл. — Па-ранейшаму існуе розьніца ў поглядах паміж урадам і арганізацыяй на гэты конт».

«Мы працягваем верыць, што гэтае пытаньне можна вырашыць непасрэдна паміж бакамі ў поўнай адпаведнасьці зь дзейнай міжнароднай прававой базай, — адзначаецца ў адказе офісу ААН у Жэнэве. — Таму мы глыбока шкадуем аб спосабе, у якім на дзяржаўным тэлеканале былі высунутыя сур’ёзныя абвінавачаньні ў адрас супрацоўнікаў ААН, у тым ліку выкарыстаньне запісаў размоваў зь дзяржаўнымі асобамі ў афіцыйных памяшканьнях, што відавочна парушае права на прыватнае жыцьцё і належную працэдуру».

Каментары

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць