Эканоміка

Віцэ-прэм'ер Назараў прызнаўся, што расіяне хочуць падняць цану на нафту для Беларусі з-за санкцый

Расійскія кампаніі прапануюць павялічыць цану для беларускіх НПЗ на фоне санкцый. Гэта вынікае з адказу віцэ-прэм'ера Юрыя Назарава на пытанне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча.

house.gov.by

Відэазапіс адказу выклала прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, на гэта звярнуў увагу Reform.by.

«Нам сёння прасцей. Ну так, не заўсёды проста там адгандляваць цану на нафту. Вось мы цяпер вядзём кампанію закупкі нафты на наступны год. Нам кажуць: слухайце, ну рызыкоўна з вамі працаваць. Давайце мы за рызыкі падымем цану. Мы абмяркоўваем, мы пераконваем, мы знаходзім рашэнні. Вось гэта вельмі важна», — сказаў Юрый Назараў, кажучы аб узаемадзеянні з Расіяй апошнім часам.

Віцэ-прэм'ер не ўдакладніў, як было вырашана пытанне аб цэнах на нафту, калі і ад каго паступала прапанова аб павелічэнні кошту сыравіны з Расіі.

Паводле яго слоў, ва ўрада ёсць пэўныя планы, што прадпрымаць і ў выпадку прыняцця пятага пакета санкцый. Юрый Назараў нагадаў, што «Белнафтахім» знаходзіцца пад санкцыямі з 2007 года. Гэты досвед абагульнены ў «дарожныя карты».

«Разумееце, што з 2007 года прадпрыемствы «Белнафтахіма» навучыліся вось хітрыць… У нас па кожным ведамстве распрацавана дарожная карта. Яна не застылая. Там няма такога алгарытму, што калі вось пяты пакет санкцый уступіў, то мы ўжо ведаем, што рабіць. Мы ведаем, што трэба рабіць у выпадку далейшага паглыблення санкцый», — патлумачыў схему абыходу санкцый чыноўнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць