Здарэнні

Два палітвязні з'ехалі за мяжу. Іх паручыцелям прысудзілі штрафы. 

Кіраўніка «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» Сяргея Драздоўскага і юрыста арганізацыі Алега Граблеўскага затрымалі 3 лютага. Граблеўскі знаходзіўся ў СІЗА, а Драздоўскі — пад хатнім арыштам. Іх адпусцілі 31 ліпеня пад паручальніцтва чатырох чалавек. Учора суд Партызанскага раёна Мінска прыняў рашэнне спагнаць з паручальнікаў грошы.

Фота: «Радыё Свабода», праваабарончы цэнтр «Вясна»

Згодна з артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага Кодэкса РБ, асабістае паручыцельства заключаецца ў прыняцці на сябе асобамі пісьмовага абавязацельства аб тым, што падазроныя або абвінавачаныя, знаходзячыся на волі, не схаваюцца ад органа крымінальнага пераследу і суда, не будуць перашкаджаць расследаванню справы або разгляду яе судом і не будуць займацца злачыннай дзейнасцю.

Між тым і Сяргей Драздоўскі, і Алег Граблеўскі з'ехалі за мяжу. Такім чынам, яны парушылі артыкул 121.

«Вясна» паведамляе, што ўсіх чатырох паручальнікаў асудзілі. Суддзя Партызанскага раёна Міхаіл Макарэвіч вырашыў спагнаць з іх грошы.

У дачыненні да двух паручыцеляў Сяргея Драздоўскага — па 100 базавых велічынь (2900 беларускіх рублёў), а ў дачыненні да двух паручыцеляў Алега Граблеўскага — 200 базавых велічынь (5800 беларускіх рублёў) і 250 базавых велічынь (7250 беларускіх рублёў). Гэтае рашэнне можа быць абскарджана цягам 10 дзён.

Каментары

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць