Грамадства

Жыхароў Баранавіч асудзілі за падпіскі на «экстрэмісцкія каналы»

Сёння, 25 лістапада, у судзе Баранавіцкага раёна разглядзелі справы трох жыхарак Баранавіч, у якіх прайшлі ператрусы раніцай 18 лістапада.

У той дзень у Баранавічах прайшла хваля затрыманняў і ператрусаў, якія праводзілі супрацоўнікі другога аддзялення шостага ўпраўлення ГУБАЗіК. Справы вёў суддзя Сяргей Данільчык, паведамляюць праваабаронцы.

Наталлю Рослік пакаралі за падпіску на чат-бот, які ўлады прызналі экстрэмісцкім. Пасля ператрусу Наталлю адвезлі ў ГАУС, дзе ў тэлефоне знайшлі падпіску на канал. За гэта на жанчыну склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (захоўванне з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).

У Наталлі ёсць двое непаўналетніх дзяцей, таму яе пасля ператрусу адпусцілі дадому. Сёння суддзя прызначыў Рослік штраф у памеры 522 рублёў (18 базавых велічыняў).

Пенсіянерку Вольгу Заяц аштрафавалі на 435 рублёў (15 базавых велічыняў). Жанчыну абвінавацілі ў падпісцы на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы. Пасля ператрусу ў Вольгі дома ў ГАУСе на яе склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП. Сваю віну на судзе Заяц прызнала. У жанчыны таксама канфіскавалі тэлефон.

Таксама аштрафалі маці двух непаўналетніх дзяцей Дар’ю Несцер. 18 лістапада ГУБАЗіК правёў у кватэры ператрус, пасля чаго яе даставілі ў ГАУС. Згодна з пратаколам, яна была падпісаная на два экстрэмісцкія каналы. Суддзя Данільчык пастанавіў прызнаць Дар’ю вінаватай і аштрафаваць на 522 рублі (18 базавых велічыняў) з канфіскацыей тэлефона і ноўтбука. 

На гэты момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 15 затрыманых 18 лістапада жыхароў Баранавіч, пяцярых з якіх пакаралі арыштамі ад 6 да 15 сутак, і яшчэ чытыры чалавекі былі аштрафаваныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў17

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ34

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

«Мы яе называем «фюрар Урсула». Лаўроў абразіў кіраўніцу ЕК11

Кітай будуе «Залатое кальцо» даўжынёй дзве траціны экватара2

Падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў пасольстве Італіі ў Мінску24

Пуцін уключыў у свой картэж пікап з зенітным кулямётам ВІДЭА6

Мінпрыроды патлумачыла, куды падзелася возера ў Лагойскім раёне2

У сеціве з'явілася ВІДЭА перастрэлкі паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР у Кіеве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў17

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць