Улада

Пуцін: Узровень інтэграцыі Расіі і Беларусі значна ніжэйшы, чым у краін Еўрасаюза

На прэс-канферэнцыі ў Маскве кіраўнік Расіі пракаментаваў беларуска-расійскае супрацоўніцтва і пытанні інтэграцыі.

Фота: ТАСС

«У нас вялікі набор нашай сумеснай працы для збліжэння эканомік і для надання ім большай канкурэнтаздольнасці. І там не толькі роўмінг. Хоць гэта таксама павінна стаяць на парадку дня — гэта тое, што людзі павінны адчуць. Але ў нас ужо многае зроблена. Асабліва ў сацыяльных пытаннях. Я маю на ўвазе і свабоднае перамяшчэнне, і становішча на рынку працы. І нават сацыяльнае забеспячэнне па цэлым шэрагу кірункаў.

Цяпер у нас размова ідзе пра што? Пра тое, каб сінхранізаваць падатковую і мытную справу і заканадаўства.

Гэта надзвычай важна для таго, каб забяспечыць аднастайнае разуменне таго, як мы будзем дзейнічаць сумесна для дасягнення найвышэйшага выніку. Вось гэта на самай справе асноўныя рэчы: фіскальная палітыка і заканадаўства, і мытнае», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Па яго словах, працэс узгаднення пазіцый з беларускім бокам быў доўгі і няпросты:

«Павінен сказаць, што Аляксандр Рыгоравіч і яго ўся каманда — няпростыя перагаворшчыкі. Але мы, у цэлым, дасягнулі разумення таго, якім тэмпам і якімі крокамі мы павінны да гэтага ісці. Гэта тычыцца допуску на рынак закупак тавараў і паслуг, арганізаваныя дзяржавай, беларускімі эканамічнымі аператарамі. Гэта тычыцца транспарту і вельмі многіх пытанняў. Таму я ўпэўнены, што нашы грамадзяне гэта адчуюць на сабе, на бягучым сваім жыцці. Гэта не манна нябесная. З неба ўсё адразу не паваліцца. Але ёсць відавочныя рэчы, якія забяспечваюць нашу канкурэнтаздольнасць».

Пуцін лічыць, што ўзровень інтэграцыі дзвюх краін значна ніжэйшы, чым у краін Еўрасаюза.

«Я ўжо не кажу аб адзінай валюце. Бог з ім. Гэта пытанне, магчыма, будучыні. Калі нашы адпаведныя эканамічныя службы прыйдуць да нейкай згоды на гэты конт.

Але нам спачатку трэба сінхранізаваць наша заканадаўства ў сферы эканомікі. І антыманапольнае заканадаўства, падатковае, мытнае. Вось мы пра гэта дамовіліся. Дамовіліся — цяпер пачнем працаваць. Спадзяюся, што вынікі будуць», — сказаў расійскі кіраўнік.

Пуцін заявіў пра немагчымасць глядзець на Кіеў і «чакаць, калі далбануць»

СМІ: Барыс Грызлоў стане новым паслом Расіі ў Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?10

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вайсковы дэзерцір забіў і расчляніў трох жанчын11

Сілавікі кажуць, што зняволены псіхіятр Ігар Пасноў жывы10

Стаў вядомы графік вялікіх выхадных у наступным годзе1

Цэны на паліва зноў падрастуць на капейку1

Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра чуму ў Іркуцкай вобласці8

Улады Францыі закрываюць сотні школ з-за пратэстаў, што не спыняюцца14

«У консульстве паведамілі, што знойдзены патанулы мужчына». З сярэдзіны верасня ў Італіі шукаюць 33‑гадовага беларуса1

У Гомельскай вобласці арыштавалі гной1

Мінпрыроды хоча, каб раённыя чыноўнікі не забаранялі купацца ў вадаёмах без тлумачэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?10

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць